Супрацьстаянне снегападам

Шчодрае на снег надвор’е на гэтым тыдні не толькі парадавала кіраўчан, але і падкінула клопатаў работнікам камунальнай службы.
На дадзены момант на ўборцы снегу на вуліцах горада задзейнічана 10 адзінак снегаўборачнай тэхнікі УКП «Жылкамгас». У тым ліку і ўборачная машына МУ-320 і бульдозер ДТ-75, на якіх працуе Мікалай Елісеенка(на здымку), шчыруюць на ўборцы снегу і іншыя механізатары, дворнікі.
На пачатку тыдня камунальнікі таксама дэманціравалі навагоднюю ёлку на цэнтральнай плошчы горада.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.