Увага і клопат —кожнаму дзіцяці

Завяршаецца чарада навагодніх і калядных святочных мерапрыемстваў. З асаблівым трапятаннем у душы святы сустракала і праводзіла, безумоўна, дзятва. Шмат цікавых ранішнікаў, канцэртаў, сустрэч, тэатралізаваных прадстаўленняў, насычаных сапраўднымі цудамі і чараўніцтвам, было наладжана для юных жыхароў Кіраўшчыны. Ніхто з іх не быў абыдзены ўвагай і клопатам.
Падарункі, сюрпрызы і віншаванні атрымалі выхаванцы Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама таленавітыя, творча адораныя рабяты, якія добра вучацца, перамагаюць у творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, і ўсе-ўсе дзеці раёна.
Клопат аб тым, каб кожнае дзіцяці падчас навагодніх і калядных святаў адчула іх казачную атмасферу, было агорнута сардэчнай цеплынёй і ўвагай, праявілі кіраўніцтва раёна, калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” , “Беларускі фонд міру”, “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, ГА “БРСМ” і іншыя. Для рабят не толькі былі падрыхтаваны салодкія падарункі і сувеніры, але і прыкладзена нямала намаганняў для таго, каб іх спадзяванні на навагодні цуд абавязкова споўніліся, а ў сэрцах панаваў прыўзняты настрой!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.