Увага і клопат — шлях да выпраўлення

Згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”, абарона дзяцінства дзяржавай і грамадствам — важная палітычная, сацыяльная і эканамічная задача. Тым больш яна актуальная ў адносінах да тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі — пазбаўлены ўвагі і належнага клопату з боку сваіх нерадзівых бацькоў. Таму грамадства не застаецца ў баку ад праблем такіх дзяцей, стараецца аказваць уплыў на бацькоў, якія безадказна ставяцца да выхавання сваіх сыноў і дачок.
У краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, дзейнічае дакладная сістэма абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей з сацыяльна няўдачных сем’яў і забеспячэння спагнання з гора-бацькоў расходаў на іх утрыманне. Адпаведныя прававыя меры па забеспячэнні паслядоўнага вырашэння праблемы дзіцячага сацыяльнага сіроцтва, а таксама максімальнага пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей замацаваны ў палажэннях Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”.

За час дзеяння гэтага важнага дакумента ў нашым раёне склалася станоўчая тэндэнцыя ў галіне забеспячэння абароны правоў і інтарэсаў хлопчыкаў і дзяўчынак з сацыяльна няўдачных сем’яў, павышэння адказнасці нерадзівых бацькоў за лёс іх дзяцей. На чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18 прадстаўнікі зацікаўленых структур абмеркавалі вынікі работы за мінулы год і намецілі шляхі вырашэння шэрагу праблем, якія ўзнікаюць у працэсе работы.
Было адзначана, што на дадзены час сумеснымі намаганнямі ўдалося значна павялічыць працэнт пакрыцця гора-бацькамі расходаў на ўтрыманне дзяцей. Па нашым раёне ён вышэйшы за сярэдні па Магілёўскай вобласці. Практычна не ўзнікае праблем з працаўладкаваннем абавязаных асоб: кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў з разуменнем ставяцца да гэтага пытання, не адмаўляюць у прыёме на работу грамадзян гэтай катэгорыі, адказна сочаць за выкананнем імі сваіх працоўных абавязкаў. Лад жыцця абавязаных асоб штодзень кантралюецца супрацоўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, райаддзела ўнутраных спраў.
Аднак, як адзначыла падчас пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова, асноўная задача праводзімай работы — не прымусіць абавязаных асоб проста працаваць, спагнаць з іх грошы, а зрабіць усё магчымае, каб дзеткі вярталіся ў свае біялагічныя сем’і, каб нерадзівыя бацькі нарэшце ўсвядомілі, што яны павінны забяспечваць сваім крывіначкам шчаслівае дзяцінства. Зараз у некаторых арганізацыях, падкрэсліла прамоўца, можам назіраць такую сітуацыю: працаўладкавалі абавязаную асобу, адзначаюць яе прыходы на работу, грошы вылічваюць з зарплаты і заспакоіліся. Нікому няма справы да таго, што ж у думках гэтай нерадзівай маці ці бацькі? Ці з’явілася ў іх жаданне выправіцца і вярнуць у сям’ю сына ці дачку. Паспрабаваць дастукацца да свядомасці такіх людзей, магчыма, пераканаць, магчыма, падтрымаць павінны і кіраўнікі, і члены прафкамаў, і наогул кожны член працоўнага калектыву. Нельга заставацца абыякавымі да чужой бяды, асабліва дзіцячай, трэба прыкладаць усе намаганні, каб дапамагчы.
У якасці станоўчага быў прыведзены прыклад работы з абавязанымі асобамі кіраўніцтва і калектыву УПК “Жылкамгас”. Тут распрацавана дакладная схема ўзаемадзеяння адказных за абавязаных асоб людзей. Так, кожную раніцу яны кантралююць яўку на работу сваіх падначаленых. Калі праз 15 мінут пасля пачатку працоўнага дня абавязаная асоба не з’явілася, адказны работнік ідзе па месцы яе жыхарства, а пасля, пры неабходнасці, звяртаецца за дапамогай у РАУС. Такім чынам, аператыўна, у скарочаныя тэрміны высвятляецца, што здарылася з чалавекам, дзе ён знаходзіцца. Акрамя гэтага ў калектыве “Жылкамгаса” стараюцца даць магчымасць адчуць маральную і матэрыяльную падтрымку. Так атрымалася з адной з абавязаных асоб. Калі жанчыну працаўладкавалі, агульнымі намаганнямі ёй дапамаглі закадзіравацца ад алкагольнай залежнасці, прывесці сябе ў належны і нават прывабны знешні выгляд, зрабіць акуратную прычоску, набыць новае адзенне. Крыху пазней, калі ўдалося атрымаць для яе жылую плошчу ў адным з гарадскіх інтэрнатаў, разам дапамаглі адрамантаваць і добраўпарадкаваць пакой: хто аддаў ложак, хто — посуд, хто — шторы на вокны і іншыя рэчы. Адчуўшы такі клопат, увагу да сябе, дапамогу тых, хто акружае, жанчына, як гаворыцца, узялася за розум.
Ёсць у гэтай гісторыі выратавання і яшчэ адзін станоўчы вынік: другая абавязаная асоба, паглядзеўшы на ўсё гэта, таксама выказала жаданне закадзіравацца ад злоўжывання алкаголем, прыняць дапамогу і паспрабаваць стаць на шлях выпраўлення.
Напрыканцы пасяджэння Вольга Гаршкова заклікала прадстаўнікоў зацікаўленых структур не проста прымушаць абавязаных асоб працаваць, а праз цярпенне і ўвагу, клопат і дапамогу старацца аднаўляць іх душы, адкрываць ім шляхі для выпраўлення.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024