Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у лістападзе і снежні ў нашым раёне нарадзілася 32 малышы. Лідзіруючую пазіцыю займаюць дзяўчынкі, іх з’явілася на свет 18, а вось хлопчыкаў — 14.
У лістападзе ўпершыню сталі матулямі, нарадзіўшы дачушак, Аксана Смалянчук і Лідзія Казека з Кіраўска, Таццяна Біч са Стаек. Першынцы-хлопчыкі нарадзіліся ў сем’ях кіраўчанак Юліі Марцючэнка і Анастасіі Кісель.
Па другім дзіцяці-дзяўчынцы нарадзілася ў сям’ях Юліі Гапеенка, Эльвіры Чарняевай і Аксаны Каранкевіч з Кіраўска, Марыны Скрыпуновай са Скачка, Таццяны Мароз з Валосавіч. Хлопчыкі з’явіліся ў сем’ях кіраўчанак Любові Маркевіч, Вольгі Лазаковіч, Валянціны Зінковай, Ірыны Дрэсвянкінай, Анастасіі Бандарэнка з Мышкавіч, яны сталі другімі дзецьмі ў іх сем’ях.

У снежні дачушак-першынцаў нарадзілі Лізавета Доўгая з Паўлавіч, Аксана Сямёнава з Добасны, Вольга Калабухіна, Юлія Зайцава, Паліна Сініцкая, Наталля Шувыкіна і Вольга Еўдакімава з Кіраўска, Вольга Свірыд з Любоніч. А вось у сям’і Алесі Котавай з Кіраўска мацярынская радасць удвая большая — у яе нарадзіліся дачушкі-блізняты.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, кіраўчанкі Яўгенія Кавалеўская і Марыя Штокалава, Кацярына Габрусь з Юзафіна, Алена Валовік з Любоніч.
Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі хлопчыкі Таццяны Старыншчук і Віторыі Бяляўскай з Кіраўска.
Сям’я Людмілы Селіцкай з Любоніч атрымала статус мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшамуся сыночку.
Жадаем матулям і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты, міру і дабрабыту!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.