26 студзеня ў раённым Доме культуры адбудзецца конкурс талентаў сярод рабочай моладзі ва ўзросце да 35 гадоў — прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Кіраўшчыны. Кожны жадаючы, хто валодае рознабаковымі здольнасцямі і талентамі, можа выкарыстаць магчымасць сваёй хвіліны славы, заявіць аб сабе.
Выступленні канкурсантаў будуць ацэньвацца па наступных намінацыях: “Вакальныя спевы”, “Тэатральнае мастацтва”, “Харэаграфічнае мастацтва”, “Інструментальнае мастацтва”.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прадастаўляюцца да 20 студзеня ў аддзел па справах моладзі райвыканкама альбо райкам ГА “БРСМ”.
Не ўпусціце магчымасці запаліць сваю зорку на небасхіле талентаў Кіраўшчыны!
Хвіліна славы для ўсіх жадаючых
Пятница, 13.01.2012 15:50. Рубрика: Без рубрики