З днём шлюбу!

Згодна інфармацыі, прадастаўленай начальнікам аддзела ЗАГСа райвыканкама Інай ІВАНІЦКАЙ, у лістападзе і снежні ў нашым раёне з’ядналі сябе вузамі Гіменея 25 пар.
У лістападзе на Кіраўшчыне з’явілася 17 новых сем’яў. Большасць шлюбаў зарэгістравана ў аддзеле ЗАГС райвыканкама. Так, стварылі сем’і: Аляксей Зайцаў і Вольга Прыгажаева, Дзмітрый Літвіненка і Кацярына Гукава, Аляксей Пятруша і Ганна Пішч, Міхаіл Бажкоў і Мая Вакір, Васіль Гаршкоў і Ала Фяськова, Максім Курганаў і Юлія Абросімава, Міхаіл Семянкоў і Юлія Бялушкіна, Уладзімір Сідараў і Кацярына Хадасевіч, Сяргей Каранкевіч і Вольга Мурашка, Віктар Бандарэнка і Таццяна Зайцава, Дзмітрый Немчанка і Юлія Бяляўская, Міхаіл Саламаха і Алена Каваленка, Сяргей Глаз і Таццяна Алейнікава.
Некалькі шлюбаў у лістападзе было зарэгістравана ў сельвыканкамах раёна: у Баравіцкім — паміж Андрэем Савельевым і Надзеяй Кірэевай, Сяргеем Саўчанкам і Юліяй Кір’янавай, у Дабаснянскім — паміж Леанідам Дарафеевым і Вольгай Хахловай. Яўген Хітракоў і Любоў Белаглазава зарэгістаравалі шлюб у Скрыпліцкім сельвыканкаме.
У снежні, у сувязі з тым, што ў праваслаўных вернікаў быў перадкалядны пост, падчас якога не прынята спраўляць вяселлі, ў раёне было зарэгістравана толькі 8 шлюбаў. Андрэй Кудрашоў і Таццяна Курбатава, Мікалай Шырокі і Іна Шырокая, Аляксандр Лавіцкі і Таццяна Лавіцкая, Анатоль Ушанкоў і Алена Лагойка, Аляксандр Пірожнік і Кацярына Харлап, Уладзімір Загорскі і Алена Кудзінава, Аляксандр Рыбарт і Алена Балдзенка зарэгістравалі свае адносіны ў аддзеле ЗАГС райвыканкама.
Яшчэ адзін шлюб быў зарэгістраваны ў Баравіцкім сельвыканкаме — паміж Антонам Боевым і Галінай Краўчанка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.