Бывай, зіма! Прывітанне, вясна!

Як бы ні злавалася зіма, але час яе панавання праходзіць, і на парозе — прыход каляндарнай вясны. І няхай да сапраўднай цеплыні яшчэ далёка, настрой усё роўна веснавы! А як інакш, калі ўсім людам дружна на Масленічным тыдні (сёлета ён доўжыўся з 20 па 26 лютага), справілі праводзіны зімы, дружна гукалі вясну, якая абу-джае ўсё навокал, нясе святло і жыватворную цеплыню сонечных промняў. Невыпадкова спакон веку людзі асацыіравалі вясну з пачатакам новага жыцця і, ушаноўваючы сонца, выпякалі бліны — сімвал Масленіцы.
Святочныя мерапрыемствы з нагоды Масленіцы — аднаго з самых доўгачаканых, самых народных і “смачных” зімовых святаў,— адбыліся ў большасці населеных пунктаў раёна. Праходзілі яны шумна, весела, заўзята. Як у а/г Мышкавічы СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага. Масленіца, якая ў нашым уяўленні традыцыйна звязваецца з духмянымі блінамі, спевамі і карагодамі, спальваннем чучала Зімы, спартыўнымі спаборніцтвамі падарыла масу станоўчых эмоцый.
Непасрэдна самому святочнаму дзеянню, якое а дванаццатай га-дзіне разгарнулася на пляцоўцы перад Мышкавіцкім СДК, папярэднічалі спартыўныя спаборніцтвы па біятлоне. Удзел у іх узялі чатыры каманды: Мышкавіцкай СШ, зборнай СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Мышкавіцкага сельсавета і ДЮСШ. Праходзілі спаборніцвы на падрыхтаванай трасе па перыметры мясцовага стадыёна. Жанчыны пера-адольвалі 2 кругі і адзін агнявы рубеж па 5 выстралаў, мужчыны, адпаведна, 5 кругоў і два агнявыя рубяжы. У камандны залік браліся чатыры лепшыя рэзультаты. У выніку першае месца заваявала зборная СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, другое — Мышкавіцкага сельсавета і трэцяе — Мышкавіцкай СШ.
Тым часам перад Домам культуры збіраўся народ. Дзятва бавіла час, весела з’язджаючы з насыпанай тут жа вялізнай снежнай гуры, каталася на спартыўных конях і поні, дарослыя спрабавалі свае сілы і ўдачу ў традыцыйнай масленічнай забаве — лазанні за падарункам на слуп, у дартсе, падняцці 16-кілаграмовай гіры, перацягванні каната і ўсе разам ласаваліся духмянымі блінамі з разнастайнай начынкай, гарачым чаем. Утульна размясціўшыся на лавах, удзельнікі свята глядзелі канцэртную праграму, падрыхтаваную сіламі народнага духавога аркестра РДК “Фанфары Кіраўска” пад кіраўніцтвам Аляксандра Хадакова, удзельніц старшай вакальнай групы студыі “Калейдаскоп” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і яе выпускніц, народнага ансамбля песні “Мілавіца” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Барэйшы.
Галоўнай падзеяй свята стала тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае і паказанае выхаванцамі тэатральнага аддзялення Мышкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў і работнікаў сельскага Дома культуры. Матухна-Зіма ўрачыста перадала правы ўладарання Прыгажуні-Вясне, а дванаццаць Месяцаў выказалі прысутным добрыя пажаданні. Потым ўсім на радасць на вялізным вог-нішчы было спалена чучала Зімы — як сімвал усяго дрэннага, што назапасілася.
Вось такімі гарэзлівымі і вясёлымі атрымаліся ў рассветаўцаў праводзіны зімы і доўгачаканая сустрэча з вясной. Нягледзячы на тое, што свой пачатак “ бліннае свята”, а менавіта так іншы раз называюць Масленіцу, бярэ з часін язычніцкай культуры, яна і з прыходам хрысціянства не стра-ціла сваёй значнасці. Царква называе Масленіцу Сырным (Мясаедным) тыднем, бо ён папярэднічае Вялікаму пасту. А за ім будзе светлае веснавое свята — Вялікдзень.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.