Для прафесіяналаў, улюбёных у сваю справу

Як раней паведамляў сваім чытачам “Кіравец”, прайшоў раённы штогадовы конкурс педагагічнага майстэрства “Настаўнік года”. За ганаровае званне і права прадстаўляць Кіраўшчыну на абласным этапе прафесійнага спаборніцтва змагаліся 8 настаўнікаў: інфарматыкі Мышкавіцкай СШ — Валянціна Жылінская, фізічнай культуры і здароўя Чыгірынскай СШ — Сяргей Іваніцкі, пачатковых класаў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева — Вікторыя Макаронак, англійскай мовы гімназіі г.Кіраўска — Алена Грыгор’ева, тэхнічнай працы Скрыпліцкай СШ — Пётр Сямёнаў, абслугоўваючай працы НПК “Барчыцкі ДССШ” — Зоя Бараноўская, нямецкай мовы Дабаснянскай СШ — Галіна Цішкова і фізікі СШ №1 — Алена Акуліч.
Барацьба за першынство была ўпартай, кожны з удзельнікаў паказаў высокі ўзровень прафесіяналізму.
Лідарства ў педагагічным марафоне заваявала Алена Грыгор’ева. Другое месца — у Алены Акуліч, трэцюю прыступку п’едэстала гонару падзялілі паміж сабой Сяргей Іваніцкі і Валянціна Жылінская.
Урачыстая цырымонія адкрыцця і першы этап “Настаўніка года” адбыліся на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Канкурсанты выкарысталі магчымасць заявіць аб сабе і ўпісаць свае старонкі ў гісторыю развіцця галіны адукацыі Кіраўшчыны. Падчас самапрэзентацыі выкладчыкі дзяліліся прафесійнымі дасягненнямі, расказавалі аб сваіх сем’ях і захапленнях. Кожны здзівіў арыгінальным, крэатыўным і, безумоўна, творчым падыходам да пыдрыхтоўкі асабістай прэзентацыі, таму быць гледачом гэтага конкурсу было вельмі і вельмі не сумна.

Некаторыя педагогі скарысталіся дапамогай сваіх вучняў: на мой погляд, відавочная дэманстрацыя ўмення знаходзіць з дзецьмі агульную мову і разам ствараць маленькае цуда — гэта і ёсць вышэйшая прыступка прафесіяналізму Настаўніка, Педагога, Выхавальніка. Гэта дарагога каштуе і ўжо заслугоўвае высокай адзнакі. Так, Алена Грыгор’ева разам з навучэнкамі гімназіі паказалі невялікае тэатралізаванае прадстаўленне, праз якое педагог падзялілася з публікай сваім шчырым імкненнем аддаваць сэрца дзецям. Вікторыя Макаронак стала гераіняй аднаго з уяўных выпускаў тэлевізійнай праграмы “Контуры”, у ролі вядучага якой выступіў вучань Паўлавіцкай СШ Стас Анісімаў. А вучаніцы гэтай жа школы Аня Ані-сімава і Насця Волкава ўпрыгожылі прэзентацыю сваёй настаўніцы заўзятымі прыпеўкамі. Вучні Сяргея Іваніцкага не змаглі прыехаць на конкурс, але ж шчыра жадалі падтрымаць свайго любімага “фізкультурніка” і запісалі вершаванае відэапажаданне поспехаў Сяргею Аляксандравічу. Арыгінальнай атрымалася прэзентацыя ў Алены Акуліч: усяго за некалькі мінут ёй удалося выканаць ролі вядомых фізікаў Ісаака Ньютана, Альберта Эйнштэйна і Марыі Складоўскай-Кюры.
Зоя Бараноўская падчас прэзентацыі вяла грунтоўную гутарку са спадаром камп’ютарам; Пётр Сямёнаў выйшаў на сцэну з драўлянымі вырабамі, якія майструе разам са сваімі вучнямі; Галіна Цішкова шчыра падзялілася прызнаннем: “Калі б я не стала педагогам, абавязкова была б дзіцячым урачом, бо не ўяўляю свайго жыцця без дзяцей”; эмацыянальным атрымалася выступленне Валянціны Жылін-скай, якая падчас прызнання ў любові да сваёй школы і вучняў нават не стрымала слёз.
Пасля самапрэзентацыі канкурсанты праходзілі педагогіка-псіхалагічнае тэсціраванне, а журы вывучала партфоліо іх прафесійных дасягненняў.
На базе гімназіі на працягу двух дзён удзельнікі “Настаўніка года” давалі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, праводзілі самааналіз і пісалі справаздачы. “Кіравец” завітаў на адкрыты ўрок, які давала Валян-ціна Жылінская. Згодна жараб’ёўцы, яна выкладала інфарматыку дзяўчатам-старшакласніцам, таму і заданні Валянціна Міхайлаўна падрыхтавала адпаведныя: вылічыць кошт моднай тунікі, разлічыць расходы на маладзёжную вечарыну і інш.
Як адзначыла старшыня журы конкурсу — галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Каранкевіч, наогул, у гэтым годзе ўзровень правядзення ад-крытых урокаў быў значна вышэйшым, чым у папярэднія гады, як і агульная падрыхтоўка канкурсантаў.
На ўрачыстай цырымоніі закрыцця “Настаўніка года” педагогаў віталі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова і старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” — спонсара конкурсу — Васіль Маркевіч, загадчык аддзела адукацыі райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яны падзякавалі настаўнікам за іх высакародную працу, пажадалі далейшых поспехаў і перамог, уручылі дыпломы, падарункі і кветкі.
…Конкурс — гэта важная падзея, новы імпульс у рабоце, магчымасць падзяліцца прафесіяналізмам і назапасіць новыя веды, а яшчэ гэта своеасаблівы экзамен. Каб яго паспяхова вы-трымаць, удзельнікі сёлетняга “Настаўніка года” прыклалі нямала намаганняў, праявілі сілу волі, вытрымку і, безумоўна, бязмежную любоў да сваёй прафесію, якую яны лічаць самай лепшай на зямлі.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара
і Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.