«Кіраўская лыжня-2012»: спартыўны запал і цудоўны настрой!

Н апал мерапрыемстваў пад дэвізам: “За здаровы лад жыцця!” у нашым рэгіёне не спадае нягледзячы ні на якія сюрпрызы зімовага надвор’я: сваіх прыхільнікаў знайшл свята “Зімовыя забавы” і першынство раёна па спартыўнай надлёднай лоўлі рыбы на Чыгірынскім вадасховішчы, а ў мінулую нядзелю за лідарства спрачаліся лыжнікі — у раёне Се-ліцкага парка адбылося фізкультурна-спартыўнае свята “Кіраўская лыжня-2012”, у рамках якога праводзіліся спаборніцтвы па лыжных гонках у залік круглагадовай спартакіяды калектываў фізкультуры раёна. Удзельнічала 13 каманд: райвыканкама і аддзела адукацыі райвыканкама, раённых вузлоў электрычнай і паштовай сувязі, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СВК “Калгас “Беларусь”, сельгасфіліяла “Чыгірынка”, райаграпрамтэхзабеспячэння, Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, аддзялення ААТ “Белаграпрамбанка г.Кіраўска”
Настрой у радах больш 95-ці ўдзельнікаў спаборніцтваў і іх балельшчыкаў панаваў прыўзняты, баявы, многія загадзя апрабавалі лыжную трасу. На-двор’е ў гэты дзень было не надта марозным, але ветраным і золкім, таму арганізатары гонак вырашылі скараціць дыстанцыі ўдвая ад заяўленых раней: мужчыны пераадольвалі два кругі (2 км), жанчыны — адзін (1 км), а ва ўзроставай групе звыш 55 гадоў — па аднаму кругу.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё “Кіраўскай лыжні-2012”: капітан каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Яўген Пішчалін — пераможцы леташніх спаборніцтваў, узняў Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, усіх шчыра вітала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова, пажадаўшы добрага настрою, перамог на трасе і ўвогуле актыўнага выкары-стання магчымасцей снежнай зімы для заняткаў адпаведнымі відамі спорту на карысць здароўю і добраму самаадчуванню (дарэчы, Вольга Усеваладаўна сама выступала на гэтых гонках за каманду райвыканкама). Сярод удзельнікаў забегу былі заўважаны кіраўнікі арганізацый: РВЭС — Аляксандр Ткачоў, райпаліў-збыту — Рыгор Дайнека, аддзялення ААТ “Бел- аграпрамбанка” — Андрэй Горбель, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кіраўскім раёне — Віктар Каранкевіч, старшыня Любоніцкага сельскага Савета дэпутатаў Васіль Маркевіч.
За ўдзельнікаў актыўна “хварэла” старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.
Хутчэй пераадолець трасу стараліся літаральна ўсе лыжнікі, але спаборніцтва ёсць спаборніцтва… Вось як, згодна рашэння судзейскай калегіі, размеркаваліся ва ўзроставых групах сярод мужчын і жанчын месцы з першага па трэцяе адпаведна: 18-29 год — Аляксандр Вангілеўскі (Пацава-Слабадскі ДСБШ), Андрэй Юшкевіч (Жыліцкі сельгаскаледж), Васіль Бяляўскі (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Яраслава Карпоўніна (Жыліцкі сельгаскаледж), Алеся Шалянгоўская (“Рассвет”), Надзея Заварніцына (СВК “Ка-лгас “Беларусь”); 30-39 год — Яўген Пішчалін (“Рассвет”), Юрый Давыдзенка (Жыліцкі сельгаскаледж), Сяргей Садоўнікаў (ад-дзел адукацыі), Ганна Бяляўская (райвыканкам), Наталля Суравец (РВПС), Юлія Гарэлік (“Белагра-прамбанк”); 40-49 год — Андрэй Бяляўскі, Сяргей Лянкевіч (абодва — “Рассвет”), Аляксандр Ткачоў (РВЭС), Аксана Горбель (РВЭС), Таццяна Цішкова (“Рассвет”), Людміла Альбяртовіч (аддзел адукацыі); 50-54 гады — Анатоль Стальмакоў, Ула-дзімір Грамыка (абодва — РАПТЗ), Анатоль Рышкевіч (“Беларусь”), Кацярына Яскевіч (аддзел адукацыі), Галіна Кундзелева (райвыканкам), Людміла Прылепа (“Белаграпрамбанк”); 55 год і старэй — Анатоль Бэндзер (аддзел адукацыі), Уладзімір Пракопчык (Жыліцкі сельгаскаледж), Міхаіл Бондараў (РВЭС), Аліна Аляксеева (ліцэй №15), Валянціна Аніядзе (“Рассвет”), Вольга Гаршкова (райвыканкам).
У камандным заліку перамогу святкаваў практычна традыцыйны пераможца многіх спартыўных турніраў, у тым ліку і па лыжных гонках, — каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. На другім месцы — лыжнікі Жыліцкага сельгаскаледжа, на трэцім — аддзела адукацыі райвыканкама. Каманда райвыканкама заняла чацвёртае месца.
Усе пераможцы атрымалі Дыпломы аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і грашовыя заахвочванні.
Работнікі культуры дарылі прысутным святочны настрой, працаваў выязны гандаль райспажыўтаварыства, а па-грэцца ўсе жадаючыя маглі каля запаленага вогнішча.
Па водгуках удзельнікаў фізкультурна-спартыўнага свята, з якімі ўдалося мець гутарку, выхадны дзень для іх прайшоў весела, насычана і з карысцю для здароўя!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.