Насуперак складаным пагодным умовам

У перыяд снегападаў трымаць удар прыходзіцца і работнікам дарожнай службы. Тэхніка працуе амаль без перапынку, вадзіцелі, змяняючы адзін аднаго, шчыруюць з ранку і да позняга вечара.
На ўборцы снегу задзейнічана 13 адзінак тэхнікі ДРБУ-197: МАЗы, пагрузчыкі, трактары, грэйдзеры.
Як адзначае кіраўніцтва арганізацыі, з найлепшага боку паказвае сябе ў рабоце Мікалай Стэфаненка (на здымку). Ды і як інакш: назапашаны значны вопыт — раней ён працаваў у асабістай сялянска-фермерскай гаспадарцы. У ДРБУ №197 Мікалай працуе з 2003 года.
Зараз штодня ён садзіцца за руль свайго МТЗ-82, на які падчапляе спераду і ззаду адвал для ачысткі праезнай часткі ад снегу. Яго, дарэчы, механізатар разам са зваршчыкам змайстраваў сам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.