Спартсмены — інвалідам

“Мары здзяйсняюцца” — так называецца спартыўна-дабрачынны праект, які ажыццяўляюць беларускія спартсмены: яны дапамагаюць мнагадзетным і маламаёмным сем’ям, інвалідам, набываючы за ўласныя сродкі неабходныя ім рэчы, бытавую тэхніку і дастаўляюць па месцы жыхарства.
Адна з акцый, праводзімых у рамках праекта, — “Спартсмены — інвалідам”. Нядаўна яна прайшла ў нашым раёне: прадстаўнікі спартыўных колаў краіны — былы капітан нацыянальнай зборнай каманды па футболе Сяргей Штанюк і віцэ-прэзідэнт праекта “Мары здзяйсняюцца” Сяргей Шчурко прывезлі для шасцярых інвалідаў з катэгорыі малазабяспечаных дзве мікрахвалевыя печы, электрачайнік, памперсы і ў суправаджэнні начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Свяцецкай наведалі гэтых людзей на даму.
Спартсмены заклікаюць усіх не быць раўнадушнымі да чужой бяды, далучацца да іх праекта: разам можна шмат чаго зрабіць, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі не адчувалі сябе адзінокімі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.