У гонар памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Шырокі спектр мерапрыемстваў запланавана правесці ў раёне да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Супрацоўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця сем’яў загінуўшых (памёршых) інтэрнацыяналістаў, воінаў, якія маюць інваліднасць, раненні, кантузіі.
Сем’ям загінуўшых плануецца аказаць матэрыяльную дапамогу ў памеры 3-х базавых велічынь. Заахвочванні атрымаюць воіны-інтэрнацыяналісты, якія зараз працуюць у арганізацыях, на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у бібліятэках наладжваюцца выставы патрыятычнай тэматыкі, ва ўстановах адукацыі будуць праведзены тэматычныя гадзіны, конкурсы на лепшы малюнак, сустрэчы рабят з прадстаўнікамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Супрацоўнікі клубаў рыхтуюць тэматычныя дыскатэкі.
Да даты 15 лютага будуць прымеркаваны ўнутрышкольныя і раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаныя ўвекавечанню памяці воіна-інтэрнацыяналіста, снайпера А.Лагуценкі, раённыя спаборніцтвы па міні-футболе ў гонар памяці нашага земляка А.Ядлоўскага.
У межах патрыятычнай акцыі “Абавязак” ля памятнага знака ў Кіраўску адбудзецца ўрачыста-жалобны мітынг, да памятнага знака і магіл загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў у Гарадцы і Жылічах будуць ускладзены кветкі, вянкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.