“Ветэран жыве побач”

Пад эгідай валанцёрскага руху “Добрае сэрца” стартавала акцыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Ветэран жыве побач”. У яе межах актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” — вучні школ і навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15 наведваюць па месцы жыхарства ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, адзінока пражываючых сталых людзей. Рабяты аказваюць ім дапамогу па хатняй гаспадарцы, добраўпарадкоўваюць прыдамавыя тэрыторыі, з інтарэсам слухаюць расказы аб ваенным і працоўным мінулым ветэранаў.
Актыўны ўдзел у акцыі прымаюць члены пярвічкі Паўлавіцкай СШ, істотную дапамогу яны аказалі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Іванавічу Кузняцову.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў рабяты наладзілі тэматычнае мерапрыемства “Гэты боль у душы Айчыны…”, на якое запрасілі ветэрана працы П.В.Клепчу і былога воіна-інтэрнацыяналіста У.В.Ляскова.
Алена ОСІПАВА, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.