2 красавіка — Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

Адзначаецца ён штогод у дзень нараджэння датскага пісьменніка-казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна (1805 г.). З дзяцінства будучы пісьменнік праяўляў схільнасць да пісьменніцтва, часта наладжваў імправізаваныя хатнія спектаклі.
У Даніі існуе легенда аб каралеўскім паходжанні Андэрсэна, паколькі ў ранняй біяграфіі ён пісаў, што ў дзяцінстве гуляў з прынцам Фрытсам, будучым каралём Фрэдэрыкам VII. Дружба, згодна фантазіі Андэрсэна, працягвалася і калі яны сталі дарослымі. Прычынай гэтаму былі расказы бацькі хлопчыка аб тым, што ён — родзіч караля. На самой жа справе бацька Андэрсэна быў бедным башмачнікам, маці — прачкай.
Андэрсэн не адпавядаў вобразу казачніка. Яго замкнутасць і эгацэнтрычнасць выліліся ў нелюбоў да дзяцей. Ён так і памёр у поўнай адзіноце ва ўзросце 70 год. Але яго незвычайныя, заварожваючыя казкі жывуць і па сённяшні дзень, напаўняючы душы і сэрцы дзяцей і дарослых святлом. За гэта мы любім і паважаем вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.