4 сакавіка Беларускай міліцыі — 95 год!

З а добрасумленную працу, дасягнутыя станоўчыя рэзультаты ў службовай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем 95-й гадавіны з дня заснавання беларускай міліцыі начальнік аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў маёр міліцыі Віктар Кузьменка (першы злева) ўзнагароджаны Ганаровай граматай Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта.
Прафесійны шлях у дзяржаўтаінспекцыі Віктар Кузьменка пачаў у 2000 годзе ў асобнай роце дарожна-паставой службы г.Бабруйска. З 2004-га сочыць за парадкам і выкананнем Правілаў дарожнага руху на дарогах Кіраўшчыны. Два гады таму Віктар Мікалаевіч узначаліў калектыў аддзялення ДАІ. Аб сваіх падначаленых выказваецца так: “У нас сапраўдная каманда! Кожны з супрацоўнікаў мае трывалую прафесійную падрыхтоўку, добрасумленна выконвае службовыя абавязкі. Таму і вынікі нашай працы станоўчыя. Так, у мінулым годзе наша аддзяленне правяло значную работу па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на дарогах Кіраўшчыны, што дало станоўчыя рэзультаты: адбылося зніжэнне колькасці ўліковых ДТЗ, менш людзей атрымалі раненні ў дарожных трагедыях, не дапушчаны рост колькасці ДТЗ, учыненых нецвярозымі вадзіцелямі”.
На гэтым фотаздымку Віктар Кузьменка разам са старшым дзяржаўтаінспектарам Аляксандрам Кавалёвым і інспектарам дарожна-патрульнай службы Паўлам Ніканавым, якім да юбілею беларускай міліцыі будуць уручаны медалі “Служыць і абараняць” II ступені.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.