Дастойныя поспехі кіраўчан

Напярэдадні сходу мы папрасілі нагадаць яркія падзеі і галоўныя здабыткі 2011 года старшыню райвыканкама Уладзіміра Піскіжава:
— Мінулы год быў няпростым, неардынарным, але ў цэлым вельмі выніковым для нашага раёна. Заслужанай узнагародай за добрасумленную, плённую працу стала першае месца, прысуджанае Кіраўскаму раёну ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці за 2011 год у групе з колькасцю жыхароў да 25 тысяч чалавек. Такую планку рэгіён узяў упершыню.
І ўвогуле да многіх нашых леташніх дасягненняў можна прымяніць слова “ўпершыню”. Упершыню ў гісторыі раёна быў сабраны такі важкі ўра-джай збожжавых і зернебабовых культур разам з кукурузай — больш 83 тысяч тон: прыбаўка да ўзроўню 2010 года склала 31 тысячу тон!
Наш раён стаў пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод раёнаў вобласці і дастойна быў прадстаўлены на юбілейным, 15-м рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, які праходзіў у г.Маладзечна.
Сярод гаспадарак Магілёўшчыны другое месца па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых заняў калектыў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, трэцяе — па нарыхтоўцы травяністых кармоў — СВК “Калгас “Ніва” — іх кіраўнікі таксама былі ўдзельнікамі “Дажынак”.
Земляробы раёна летась нарыхтавалі рэкордную колькасць кармоў для грамадскага статка — 37 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы — такі паказчык дасягнуты таксама ўпершыню.
У бягучым годзе Магілёўшчына прымае эстафету па правядзенні рэспубліканскіх “Дажынак”, якія адбудуцца ў горадзе Горкі. Справа гонару хлебаробаў нашага раёна — абапіраючыся на дасягнуты летась рэзультат, узяць чарговы рэкорд — атрымаць ураджай не менш 91 тысячы тон збожжа разам з курузай.
Значны ўклад у нашы агульныя здабыткі ўнеслі жывёлаводы: за мінулы год у сельгасарганізацыях атрымана больш 44 тысяч тон малака з тэмпам росту 103% да ўзроўню 2010 года.
Для павелічэння вытворчасці малака ў межах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у гаспадарках раёна распачаты падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва і рэканструкцыі малочна-таварных ферм, якія павінны быць здадзены ў эксплуатацыю ў гэтым годзе.
Ва ўмовах аб’ектыўнага скарачэння аб’ёмаў будаў-ніцтва жылля мы здолелі захаваць будаўнічую галіну, застаецца высокім тэмп росту капіталаўкладанняў.
Найбольш значным для раёна інвестыцыйным праектам з’яўляецца будаўніцтва біягазавай устаноўкі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага на 4,8 МВт, якая будзе самай магутнай у нашай краіне. Рэалізацыя праекта дазволіць раёну адысці ад выкарыстання прыроднага газу ў аб’ёме да 6 млн. кубаметраў, атрымліваць электрычную энергію, цеплаэнергію і высокаякасныя арганічныя ўгнаенні.
У аграгарадку Жылічы завершана будаўніцтва станцыі абезжалезьвання, сетак і збудаванняў гаспадарча-пітнога водазабеспячэння магутнасцю 600 кубічных метраў вады ў суткі.
Сёлета ў райцэнтры плануецца здача ў эксплуатацыю сетак і збудаванняў гаспадарча-пітнога водазабеспячэння магутнасцю 2000 кубаметраў у суткі, і кіраўчане, нарэшце, атрымаюць чыстую ваду.
У мінулым годзе было пачата будаўніцтва гарадской лазні на 50 памывачных месц, сёлета гэты аб’ект уступіць у строй дзеючых.
У верасні 2011 года адбылася знакавая не толькі для Кіраўшчыны, але і для ўсёй рэспублікі падзея — была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга рэстаўрацыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля, помніка архітэктуры XVIII – XIX стагоддзяў. У адрэстаўрыраваным корпусе размясцілася Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў. Рэстаўрацыйныя работы будуць працягвацца далей, каб гэты ўнікальны аб’ект стаў сапраўднай турыстычнай жамчужынай Беларусі і быў захаваны для нашчадкаў.
Шмат станоўчых водгукаў кіраўчан і гасцей горада выклікае сённяшні выгляд і аздабленне памяшканняў будынка раённага аддзела ЗАГСа, дзе ў мінулым го- дзе была праведзена рэканструкцыя.
Капітальныя рамонты закранулі будынкі гімназіі, ад-дзела адукацыі райвыканкама, РДК.
2011 год — Год прадпрымальнасці вызначыўся ў нашым раёне праяўленнем дзелавой актыўнасці і прадпрымальніцкай ініцыятывы. Доля прамысловай вытворчасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме прадукцыі прамысловасці раёна склала каля 30%, аб’ём экспарту тавараў прыватнымі прадпрыемствамі дасягнуў 2,4 млн. долараў або 186% да ўзроўню 2010 года.
У раёне склалася здаровае канкурэнтнае асяроддзе для развіцця гандлю. Летась было завершана будаў-ніцтва гарадскога рынку з 48-ю гандлёвымі павільёнамі, адкрыты магазіны прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ЮЛИД-торг” і гандлёвай сеткі “Евроопт”.
У няпростых умовах заваёвы рынку і прыцягнення спажыўцоў здолела не толькі выжыць, але і атрымаць дынамічнае развіццё наша райспажыўтаварыства. Рознічны тавараабарот у галіне склаў 12,4 млрд. рублёў — гэта найбольшы аб’ём у сістэме аблспажыўсаюза. Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2011” прадукцыя кіраўскіх хлебапёкаў адзначана залатой і сярэбранай медалямі. А яшчэ Кіраўскае райспажыўтаварыства заняло першае месца ў рэспубліцы па нарыхтоўках чорнага металу на аднаго сельскага жыхара.
Плённым быў мінулы год і ў сацыяльнай сферы. Па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва аддзел культуры райвыканкама заняў трэцяе месца за лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры, а наш раённы Дом культуры стаў лідарам сярод аналагічных устаноў.
Шэраг год запар займае прызавыя месцы сярод устаноў аховы здароўя вобласці калектыў цэнтральнай раённай бальніцы. І мінулы год не стаў выключэннем: па яго выніках на рахунку нашых медыкаў — трэцяе месца. Гэта рэзультат значнай работы па паляпшэнні якасці і павышэнні даступнасці аказваемай насельніцтву раёна медыцынскай дапамогі.
Вялася мэтанакіраваная работа па стварэнні неабходных умоў для навучання і выхавання дзяцей, павышэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі.
2012 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам кнігі з мэтай павышэння ролі кнігі ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да роднага слова. А ў Кіраўскім раёне гэты год аб’яўлены яшчэ і Годам спорту: у нашага рэгіёна сфарміраваны імідж спартыўнага, багатага на перамогі і чэмпіёнаў. Сёлета запланаваны значныя ўкладанні ў спартыўныя аб’екты, актывізацыя работы, накіраванай на павышэнне якасці спартыўных масавых мерапрыемстваў.
Бягучы год вызначае перад намі новыя задачы, выкананне якіх павінна забяспечыць павышэнне ўзроўню жыцця людзей — гэта застаецца галоўным прыярытэтам усёй работы. А для таго, каб істотна палепшыць дабрабыт кіраўчан, мы павінны выйсці на дакрызісны ўзровень заработнай платы — 400 долараў ЗША ў эквіваленце. Гэтае заданне напружанае для рэгіёна, але рэальнае і выканальнае.
Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто сумленна працаваў, не адступаючы перад цяжкасцямі, на карысць раёна і ўсёй нашай Рэспублікі Беларусь. Няхай 2012 год стане годам новых дасягненняў і перамог!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.