Галоўны крытэрый — якасць паслуг

Мінулы год быў складаным для развіцця сістэмы бытавых паслуг. Прычына гэтаму — аб’ектыўныя працэсы, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадстве. Людзям, як гаворыцца, не да новых сукенак было. Зараз сітуацыя стабілізуецца. “У дастатковай колькасці завезена тканіны, швейны цэх загружаны работай: праходзячы міма, чуеш, як гудзяць машынкі, і сэрца радуецца, — расказвае дырэк-тар ААТ “Кіраўскія бытпаслугі” Ірына Шаршукова. — Імкнемся не страціць свайго кліента, а таму галоўны ўхіл робім на якасць аказваемых паслуг. Ды і цэны трымаем на ўзроўні мінулага года. Калі нашы заказчыкі і адчуваюць невялікі іх рост, то выключна з-за цэн на сыравіну”.
На вёсцы бытавыя па-слугі насельніцтву прадастаўляюцца праз комплексна-прыёмныя пункты. У раёне іх 10. І, як заўважыла кіраўнік прад-прыемства, нягледзячы ні на якія складанасці графік выезду на КПП ні разу не парушаўся. Рэгулярна, двойчы ў месяц ва ўсе комплексна-прыёмныя пункты выязджае наш аўтамабіль з цырульнікам, па папярэднім заказе — фатографам. Прыёмшчыцы заказаў на месцах, выкарыстоўваючы момант, аб’язджаюць населеныя пункты зоны абслугоўвання, прымаюць заказы, дастаўляюць выкананыя, напрыклад, адрамантаваную мэблю ці пачышчаны дыва. Пры неабходнасці ёсць магчымасць накіроўваць транспарт у той ці іншы населены пункт і па-за графіка: інтарэсы кліента — у першую чаргу!
Выручка за два месяцы бягучага года па ААТ “Кіраўскія бытпаслугі” склала 196,5 млн рублёў, у тым ліку 114 млн.рублёў або 58% яе даў швейны цэх. Да прыкладу, летась на гэту дату было ўсяго 35 млн.руб. Прырост утрая! І гэта дзякуючы прафесіяналізму і стараннасці работніц цэха, здолеўшых захаваць свой асноўны касцяк. Сярод старэйшых работніц — Раіса Аляксандраўна Пінчук. У свой час яна працавала на пашыве мужчынскіх пінжакоў, а гэта — вышэйшы клас! Ды і ў працоўнай кніжцы жанчыны — адзіны запіс аб прыёме на работу ў бытпаслугі. “На такіх, як наша Раіса Аляксандраўна, — зазначае Ірына Шаршукова, — і трымаецца калектыў. У пашывачным цэху, на чале з за-кройшчыцай Ларысай Салаўёвай — практычна ўсе такія. Усё лепшае ад вопытных работніц пераймае моладзь.І нашым швачкам па сілах выкананне заказаў ад пашыву чахлоў на піяніна да практычна ювелірнай работы па рамонце вопраткі.”
“Чым больш работы, тым лепшы настрой у нашых работніц.— гаворыць Ірына Шаршукова. — А заказаў на сённяшні дзень хапае. Адметна, што вяртаецца ранейшы попыт на індывідуальны пашыў. Аднак яго трэба адпрацоўваць. Гэта не масоўка, дзе няроўны сцяжок і не заўважыш. З гордасцю скажу, што нашы швачкі ўмеюць жыць модна і якасна!
Старанна працуюць работнікі іншых падраздзяленняў, у тым ліку — цырульні. Усё разам дае падставы для далейшай стабільнай работы нашага калектыву асноўны крытэрый работы якога — якасць і добры настрой заказчыка”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.