Клапатлівая гаспадарка

Кола інтарэсаў і клопатаў УКП “Жылкамгас” уключае шэраг самых разнастайных пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва горада і сельскіх населеных пунктаў: ад цепла- і водападачы, утрымання жылога фонду, добраўпарадкавання вуліц, і двароў, іх азелянення да вывазу смецця і ўтылізацыя адходаў. Гаспадарка, адным словам, клапатлівая, тым больш, што непасрэдна звязана з людзьмі, задавальненнем іх камунальных патрэб і запытаў. Штодзённае жыццё нараджае і шмат праблем, але нямала ў камунальнікаў здабыткаў і станоўчых напрацовак. Аб тым, што зроблена і над чым працуе зараз калектыў прадпрыемства, — наша размова з дырэкатарм УКП “Жылкамгас” Юрыем МАЦЮШОНКАМ:
—Ніколькі не перабольшу, калі скажу, што найбольшы інтарэс для гараджан з усіх падведамасных вашай службе аб’ектаў уяўляюць сеткі водазабеспячэння і лазня. Як хутка яны ўступяць у строй?
— У бягучым годзе бу-дзем працягваць будаўніцтва сетак і збудаванняў гаспадарча-пітнога водазабеспячэння г.Кіраўска магутнасцю 2000 м3 у суткі, асвоена 7, 5 млрд. рублёў, ступень будаўнічай гатоўнасці складае 83%. Увесці аб’ект у эксплуатацыю мяркуецца ў снежні 2012 года.
На ўзвядзенне лазні на 50 памывачных месц вы-дзелена 5,8 млрд. руб. Праектам тут прадугледжаны два мыечные аддзяленні і сауна з мікрабасейнамі, буфет. Увод лазні ў эксплуатацыю намечаны на лістапад бягучага года.
— Важнае месца ў дзейнасці любога прад-прыемства мае эканомія энергарэсурсаў…
—Па праграме энергазберажэння летась выкананы першы этап работ па замене неэфектыўных і састарэлых катлоў у кацельні райбальніцы. Сёлета будзе ажыццёўлены наступны этап будаўніцтва з устаноўкай другога катла.
Праведзена замена цеплавых сетак на ПІ-трубы на суму 1,2 млрд.руб. Сёлета гэтыя работы будуць працягвацца.
На бягучы год запланаваны выраб праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю кацельні “Кіраўск-Лён” з устаноўкай катла МВТ з механізаванай падачай паліва, а таксама сетак водазабеспячэння ад вул. Арлоўскага да вул.Гагарына ў г.Кіраўску. Выкананне будаўніча-мантажных работ па гэтых аб’ектах запланавана на 2013 год.
Пракладка абедзвюх ліній водаправода дасць магчымасць падключэння значнага ўчастка прыватнага сектара да цэнтральнага водаправода. А паколькі канчатковым пунктам ліній стане райбальніца, то яна атрымае якасную ваду. Работы будзем весці ўласнымі сіламі за кошт бюджэтных асігнаванняў.
— Што зроблена ў сельскіх населеных пунктах і якія работы запланаваны на бліжэйшы час?
— Летась уведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезьвання ў п.Жылічы. Засталося толькі пуска-наладачныя работы выканаць.
Тут жа плануецца будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. Праектна-каштарысная дакументацыя ўжо зроблена. Літаральна ў красавіку прыступім да будаўніцтва, якое будзе весціся таксама ўласнымі сіламі з прыцягненнем субпадрадчыкаў.
— Прыход вясны традыцыйна атаясамліваецца з правядзеннем рамонтных работ у жылым фондзе. Што ў планах?
—Па-першае, паслязімовае таянне снегу выявіла ў некаторых дамах падцечкі. Так, з Жыліч жыхары двух дамоў звярта-ліся з такой праблемай. Нашы спецыялісты выязджалі на месца, правялі абследаванне і, як толькі надвор’е крыху стабілізуецца, прыступім да рамонту дахаў. Падобная сітуацыя і па дому №71, што па вул. Гагарына райцэнтра.
Летась правялі капітальны рамонт дома №87 па вул.Гагарына, часткова — інтэрната па вул.К.Маркса, д.4. На бягучы год запланаваны капрамонт дома №75 па вул.Гагарына. Гэты аб’ект будзе пераходзячым з завяршэннем у наступным годзе.
Мяркуем таксама поўнасцю закончыць работы па інтэрнату.
Паралельна выконваецца праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне капрамонту дома №7 па вул. Гагарына райцэнтра і ў а/г Жылічы па вул.Міру, д.1. Сёлета яна будзе гатова, а на наступны год прыступім да работ.
—У раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні. Чым мяркуюць займацца работнікі «Жылкамгаса»?
— Добраўпарадкаваннем займаемся рэгулярна на працягу года. Летам восенню і вясной у полі зроку — вывазка смецця, уборка несанкцыяніраваных звалак, ачыстка кантэйнераў, уборка тэрыторый, абкошванне, высадка кветак, кустоў, абрэзка дрэў, зімой — расчыстка тратуараў, вывазка снегу.
Але, пагадзіцеся, прыгажосць горада залежыць не толькі ад намаганняў работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і самаго насельніцтва.
Старшынёй райвыканкама пастаўлена задача зрабіць наш горад квітнеючым. Са свайго боку робім усё магчымае: разбіваем кветнікі, уладкоўваем “альпійскія” горкі, высаджваем расаду кветак і цыбульныя расліны. Аднак не ўсе грамадзяне з разуменнем ставяцца да праводзімых работ і пакуль адны садзяць, іншыя вырываюць, выкапваюць расліны, па-варварску іх знішчаюць. Напрыклад, летась толькі цюльпанаў было высаджана каля тысячы штук, а засталося… Тое ж і з расадай кветак. Яе, дарэчы, вырошчваем самі.
Усімі работамі займаецца спецыяліст па азеляненні Клаўдзія Акуліч з памочнікамі.
—Поспехі калектыву гэта, перш за ўсё, уклад кожнага…
—Безумоўна. І працуюць у нас у асноўным добрасумленныя, старанныя людзі. З ІТР хацелася б адзначыць Кацярыну Ісаічкіну, Валянціну Галіцкую, Таццяну Тарашкевіч, Таццяну Костка, Настассю Баяршчонак, Алену Русецкую. Сярод рабочых вызначаюцца Рыгор Барысёнак, Людміла Казак, Святлана Сакалоў-ская і многія іншыя.
Таццяна МАІСЕЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.