Лепшы сельскі Савет — Дабаснянскі

На тэрыторыі сельсавета пражывае 2953 чалавекі, з іх 1419 працаздольных, 711 пенсіянераў, 305 дзяцей, 518 навучэнцаў Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа; ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць СВК “Добасна-агра” і РУП “Жылічы”. У састаў сельсавета ўвахо-дзяць 23 населеных пункты, у тым ліку два аграгарадкі — Добасна і Жылічы.
Як адзначыла ў размове старшыня сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур, прыярытэтны напрамак у іх рабоце — стварэнне належных умоў пражывання сельскіх жыхароў, вырашэнне надзённых пытанняў іх жыццядзейнасці. Асаблівая ўвага — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, сем’ям загінуўшых, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам.
Важны напрамак работы — рэалізацыя мера-прыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, падтрыманне іх у належным санітарным стане. Летась на добраўпарадкаванне было зрасходавана 56 млн.рублей, зроблены значны аб’ём работ: рамантаваліся і будаваліся платы, спільваліся старыя дрэвы, прыводзіліся ў парадак воінскія пахаванні і могілкі, зносіліся старыя безгаспадарныя дамы.
У адпаведнасці з заканадаўствам сельвыканкамам праводзіцца работа па рэгуляванні зямельных адносін, устаноўлены належны кантроль за выкарыстаннем земляў. За мінулы год 9,77 га перададзена ў севазварот СВК “Добасна-агра”.
На добрым узроўні арганізаваны сельскім Саветам закуп лішкаў малака ў насельніцтва. Аб гэтым расказвае Галіна Шчур:
— Зборам малака ахоплены ўсе населеныя пункты сельсавета. За мінулы год закуплена 544 тоны, што склала 2152 кг на карову, а гэта на 267 кг больш, чым у 2010 годзе. Усе малаказборшчыкі забяспечаны гужавым транспартам. Тлустасць малака вызначаецца штодзённа. Кожны год перад пачаткам пашавага перыяду нашым сельвыканкамам сумесна з кіраўнікамі і агранамічнымі службамі РУП “Жылічы” і СВК “Добасна-агра” вырашаецца пытанне па выдзяленні пашы і догляду за ёй, забеспячэнні асабістых падвор’яў сенам. Праводзіцца спаборніцтва сярод малаказборшчыкаў.
Істотную дапамогу ў стабілізацыі крымінагеннага становішча на тэрыторыі сельсавета, прафілактыцы правапарушэнняў, злачынстваў, п’янства аказваюць грамадскія фарміраванні, створаныя пры сельскім Савеце дэпутатаў: грамадскі пункт аховы правапарадку, камісія па справах непаўналетніх, добраахвотныя дружыны, саветы прафілактыкі ў школах.
Працуе аглядная камісія: сумесна з работнікамі МНС праведзена абследаванне домаўладанняў грамадзян. Пастаянна вядзецца прафілактычная работа па пажарнай бяспецы.
Вось некаторыя з асноўных клопатаў, якімі жывуць Дабаснянскі сельскі Савет, яго старшыня і органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, з увагай і павагай ставячыся да людзей і іх патрэб.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.