Медыцынская дапамога: якасць і даступнасць

Дастойнай ацэнкай праводзімай калектывам райбальніцы значнай работы па паляпшэнні якасці і даступнасці аказваемай насельніцтву медыцынскай дапамогі стала трэцяе месца сярод цэнтральных раённых бальніц Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2011 год і першае — у раённым спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі Кіраўшчыны у сваёй намінацыі.
Летась у райбальницы быў праведзены рамон рэгістратуры з перапланіроўкай, набыты і ўстаноўлены аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма “Рэгістратура”, чэкавы прынтэр, што дазволіла павялічыць прапускную здольнасць рэгістратуры, апрацоўваць шматлікія дадзеныя і размяркоўваць патокі пацыентаў, скараціць час на выдачу талонаў на прыём да ўрача.
Асаблівая ўвага кіраўніцтвам райбальніцы надаецца аснашчэнню медыцынскіх устаноў раёна, аддзяленняў цэнтральнай райбальніцы сучаснай дыягнастычнай і лячэбнай апаратурай. У прыватнасці, у дадатак да праведзенага раней рамонту і перапланіроўкі, якія надалі прыёмнаму аддзяленню сучасны выгляд, стварылі зручныя для работнікаў і пацыентаў умовы работы, летась для яго быў набыты персанальны камп’ютар, устаноўлены комплекс “Інтэркард-3”, які дазваляе выконваць і аналізаваць ЭКГ па 12 адвя-дзеннях адразу.
Паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў, зніжэнне інваліднасці сярод асоб праца-здольнага ўзросту, адсутнасць выпадкаў дзіцячай і мацярынскай смяротнасці сведчыць аб стабільным развіцці сістэмы аховы здароўя і паляпшэнні якасці аказваемай медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.