На патоку — даўгунец

ААТ “Кіраўск-Лён” — адзінае прадпрыемства ў раёне, якое займаецца вырошчваннем і перапрацоўкай ільну — традыцыйна беларускай расліннай культуры. Вынікі работы ў мінулым годзе парадавалі ільнозавадчан: прадпрыемства заняло другое месца па вырошчванні даўгунцу сярод ільнозаводаў Магілёўшчыны, валавы збор ільнотрасты склаў 3459 тон, ільновалакна — 1030 тон, тэмп росту да адпаведнага перыяду 2010 года — 124,4 % і 126,8 % адпаведна.
Павялічылася ўраджайнасць ільновалакна — 8,6 (7,5 — у 2010 г.) ц/га, ільнотрасты —29,0 (25,7) ц/га, а таксама льнонасення — 4 (2,5) ц/га.
Летась парадавала і якасць атрыманага насення, а, вядома, што наша прадпрыемства з’яўляецца элітгасам па вырошчванні насення льну.
Па словах галоўнага эканаміста ААТ “Кіраўск-Лён” Уладзіміра Чычкіна, летась ільнозавадчане спрацавалі ў фінансавым плане на парадак лепш, чым у папярэднім годзе. Напрыклад, калі ў 2010 годзе на фінішную прамую выйшлі са стратамі ў 1 млрд. 796 млн. рублёў, то ў 2011-м спрацавалі з “плюсам” — 311 млн. руб.
Льновалакно ААТ “Кіраўск-Лён” па-стаўляецца на Аршанскі льнокамбінат, Шклоўскую льноэкспартную базу і іншыя прадпрыемствы краіны.
Леташні год у вытворчым жыцці льнозавадчан меў значную асаблівасць: сяўба, догляд і ўборка каштоўнай тэхнічнай культуры з сельскагаспадарчых угоддзяў прад-прыемства, а гэта 1400 гектараў, вяліся механізаваным спосабам, без выкарыстання дадатковых людскіх рэсурсаў збоку. Каб дасягнуць гэтага, кіраўніцтва прадпрыемства прыклала шмат намаганняў для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы, аўтамабільнага парку. У мінулым годзе набылі 3 самаходныя камбайны для церабляння трасты, цера-більны агрэгат, камбайн КЗС-12 — для абмалоту галовак даўгунцу. Зараз машынна-трактарны парк папоўніў новы трактар МТЗ-82, чакаецца, што будзе набыта яшчэ адна такая ж машына.
Акрамя таго, была своечасова падрыхтавана глеба пад сяўбу даўгунцу, унесены гліфасаты, у агратэхнічныя тэрміны праведзена сяўба, з адказнасцю працаўнікі прадпрыемства ставіліся да догляду пасеваў.
Старанная праца льнозавадчан ацэнена кіраў-ніцтвам і жыхарамі раёна.
На здымку: здымшчыцы льновалакна Алена Каверзнікава і Марына Фралова — за работай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.