Паклапаціцца аб бацьках абавязаны дзеці

У панядзелак намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова правяла нараду па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці жыхароў нашага раёна на перыяд складаных пагодных умоў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых структур і ўстаноў. Былі заслуханы старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў са справаздачамі аб выкананні даручэнняў, дадзеных старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым па выніках аператыўнай нарады па пытаннях папярэджвання надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Кіраўшчыны, гібелі людзей, якую кіраўнік раёна правёў 14 лютага.
Вольга Гаршкова засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што пытанню забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва надаецца асаблівая ўвага на самым высокім узроўні, супрацоўнікі адпаведных службаў нясуць адказнасць за лёс кожнага чалавека. Так, зараз кожны выпадак гібелі людзей на пажарах расследуецца раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У сельсаветах і райцэнтры працуюць аператыўныя групы па правядзенні абследавання ўмоў пражывання грамадзян. На дзень пасяджэння працягвалася аднаўленне базы дадзеных па розных катэгорыях грамадзян, у першую чаргу адзінокіх і адзінока пражываючых, мнагадзетных, злоўжываючых спіртным, на прадмет наяўнасці ў іх домаўладаннях парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. У экстраных выпадках адзінока пражываючых дзядуляў і бабуляў змяшчаюць у медыцынскія і сацыяльныя ўстановы раёна. Далей разглядаюцца варыянты ўхілення парушэнняў правілаў бяспекі ў іх домаўладаннях. Калі ў грамадзяніна няма блізкіх сваякоў, прымаюцца абгрунтаваныя рашэнні аб магчымасці аказаць дзяржаўную дапамогу на прывядзенне жылля ў належны і бяспечны для пражывання стан. Калі ж сталых людзей маюцца дзеці, то ў адпаведнасці з заканадаўствам яны будуць перададуцца пад іх нагляд.
Сыны і дочкі павінны будуць правесці рамонт у домаўладаннях бацькоў у вызначаных аб’ёмах за свой кошт, бо, згодна патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і: “Дзеці абавязаны клапаціцца аб бацьках і аказваць ім дапамогу. Утрыманне непрацаздольных бацькоў, якім патрабуецца дапамога, з’яўляецца абавязкам іх паўналетніх працаздольных дзяцей”.
Сярод абмяркоўваемых падчас нарады пытанняў было забеспячэнне бесперабойнага продажу ў гандлёвых кропках раёна аўтаномных пажарных апавя-шчальнікаў. Намеснік старшыні райспажыўтаварыства Святлана Сарока давяла да ведама, што продаж апавя-шчальнікаў ажыццяўляецца ў магазінах “Селянін”, “Утульны дом”, “Усё для дома” райцэнтра, магазінах цэнтральных сядзібаў сельсаветаў, аўталаўках.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.