Са святам Вясны, мілыя жанчыны!

У цудоўнае пяшчотнае свята — 8 Сакавіка, бадай, самым лепшым падарункам для жанчыны будуць кветкі — прадвеснікі вясны, цеплыні, натхнення і сонечнага настрою. Бясконца прыемна, калі іх дораць любімыя мужчыны і, вядома ж, дзеці, якія для кожнай жанчыны з’яўляюцца самымі любімымі і самымі прыгожымі кветачкамі. 25 год таму кіраўчанка Алена Барысавец звязала сваё жыццё з прафесіяй выхавальніка ў дзіцячым садку — і з таго часу кожны дзень, а не толькі ў свята, акружае сябе дзеткамі-кветкамі, атрымлівае асалоду ад магчымасці знаходзіцца побач з гэтымі цудоўнымі, мілымі і шчырымі істотамі.
За час працы Алена Васільеўна падрыхтавала да выпуску 6 дзіцячых груп, амаль 90 % хлопчыкаў і дзяўчынак з ліку яе выхаванцаў ідуць у школу з высокім узроўнем гатоўнасці да падарожжа па цікавай Краіне ведаў. Дзетак да Алены Барысавец бацькі штораніцу прыводзяць з розных куткоў Кіраўска, бо ведаюць, што яна шчыра агарне іх сыночкаў і дачушак не толькі увагай і клопатам, але яшчэ і сваёй бязмежнай любоўю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.