Спажыўцы тавараў і паслуг: нашы грошы, нашы правы

У Дзень спажыўца на базе рэдакцыі была праведзена “прамая тэлефонная лінія” на тэму: “Нашы грошы, нашы правы: кампаніі — за правільны выбар на рынку фінансавых паслуг”. На пытанні жыхароў раёна адказвалі: галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Раман ЛАЎРЫНЕНКА, першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Святлана САРОКА, намеснік упраўляючага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Кіраўску Ала ЕЛІСЕЕНКА, загадчык сектара крэдытавання фізічных асоб Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 філіяла №703 “ААТ Беларусбанк” Алена ЛІЗУНОВА, спецыяліст прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Кіраўскім раёне Дзмітрый КУЗНЯЦОЎ.
Першыя тры пытанні адрасаваліся прадстаўніку райспажыўтаварыства.
— Чаму няма ў продажы малака з нізкім утрыманнем тлушчу? Ці будзе яно пастаўляцца ў гандлёвыя кропкі і калі?
В.А.Каранкевіч,
а/г Мышкавічы.

— Малако, аб якім Вы пытаецеся, пастаўляецца вытворцам — ААТ “Бабушкіна крынка” ў вельмі абмежаванай колькасці: у некаторыя магазіны трапляе па 3-5 пакетаў, таму хутка раскупляецца.
— Хачу выказаць шчырую ўдзячнасць работнікам магазіна №1 а/г Жылічы (таго, што ў адным будынку з аддзяленнем паштовай сувязі): тут культурна абслугоўваюць, даюць поўную інфармацыю пра тавар. Гэтага не скажаш пра работнікаў іншай гандлёвай кропкі нашага аграгарадка — магазіна №2. Вось свежы прыклад: сёння, у Дзень правоў спажыўца, зайшла сюды і ў адказ на пытанне аб цане тавара пачула грубасць. На просьбу даць Кнігу заўваг і прапаноў атрымала ў адказ: “Заўтра”… Думаю, кіраў-ніцтву райспажыўтаварыства трэба навучыць кадры ў гэтым магазіне ветлівасці і культуры абслугоўвання пакупнікоў.
Л.В.Саламаха,
а/г Жылічы.

— Будзем разбірацца ў гэтай сітуацыі, калі будзе пацверджана віна нашых работнікаў, яны абавязкова атрымаюць пакаранне.
Як паведаміла пазней рэдакцыі Святлана Сарока, з прадаўца В.І.Хушану, якая выконвала абавязкі загадчыцы магазіна №2 п.Жылічы ўзята тлумачэнне. З калектывам магазіна праведзена дадатковая вучоба па захаванні культуры абслугоўвання пакупнікоў. Па выніках сакавіка да яго будзе прыменены паніжаючы каэфіцыент якасці працы.
— Тры дні назад здала ў аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства макулатуру і дасюль не магу ўзяць даведку: работнікі спасылаюцца на занятасць. А даведка мне патрэбна тэрмінова.
С.М.Манько, г.Кіраўск.

— Разбяромся па сутнасці Вашага звароту.
Менш чым праз гадзіну пасля завяршэння “прамой лініі” Святлана Сарока праінфармавала рэдакцыю па тэлефоне, што даведка С.М.Манько дастаўлена па месцы жыхарства.
Далейшыя пытанні жыхароў раёна тычыліся банкаўскай сферы.
— Знаходжуся ў водпуску па догляду за дзі-цяці. Чула, што такім катэгорыям можа быць прадастаўлена адтэрміноўка па ўплаце крэдыту на будаўніцтва жылля.
М.Каранкевіч, г.Кіраўск.

— Гэта так: указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. №13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў” сем’ям, у якіх адзін з бацькоў пасля нараджэння другога і наступных дзяцей знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці ва ўзросце да трох год, на перыяд знаходжання ва ўказаным водпуску прадастаўлена магчымасць у атрыманні адтэрміноўкі па звароту (пагашэнні) запазычанасці па льготным крэдыце і ўплаце працэнтаў за карыстанне гэтым крэдытам.
— Адношуся да льготнай катэгорыі па ўказу Прэзідэнта №13: ці праўда, што памер крэдыту будзе павялічвацца з улікам кошту жылля?
Л.Іванова,
г.Кіраўск.

— Ільготнае крэдытаванне грамадзян, якія заключылі крэдытныя дагаворы і адносяцца да льготных катэгорый па ўказу №13, будзе прадоўжана на раней дзеючых умовах, прадугледжаных заключанымі дагаворамі з павелічэннем памеру адкрытых крэдытных ліній з улікам змены кошту будаўніцтва жылля. Карацей кажучы, калі мяняецца кошт жылля, у гэтай катэгорыі з’яўляецца магчымасць дакрэдытавацца дадаткова.
Да другой катэгорыі адносяцца грамадзяне, якія заключылі крэдытныя дагаворы да ўступлення ў сілу ўказа №13 і не адносяцца ў адпаведнасці з новымі ўмовамі да льготных катэгорый. Яны будуць працягваць крэдытавацца на раней дзеючых умовах без пераліку памеру адкрытых крэдытных ліній з улікам змены кошту будаўніцтва дамоў.
— Чуў, што з’явіліся новыя ўмовы па банкаў-скім укладзе “Старт!”, якія яны?
М.Бяляўскі,
а/г Мышкавічы.

— З 15 сакавіка 2012 года ААТ “Белаграпрамбанк” прыпынены прыём дадатковых узносаў па заключаных раней і зноў заключаемых дагаворах тэрміновага банкаўскага ўклада (дэпазіта) “Старт!” у нацыянальнай валюце.
На “прамой лініі” дзяжурыла
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024