Весткі з палёў

Земляробы раёна, нягледзячы на капрызы надвор’я, прыступілі да веснавых палявых работ. Па становішчу на ўчарашні дзень на сельскагаспадарчыя палеткі пад яравую сяўбу вывезена 367,5 тыс. т арганікі або 138 % да задання. Найбольш паспяхова гэту работу праводзяць працаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (194%), райаграпрамтэхзабеспячэння (185%), РУП “Жылічы” (119%).
Некаторыя гаспадаркі пачалі падсеў шматгадовых траў. Работы праведзены на плошчы 960 га — 23% да плану: СВК “Калгас “Беларусь” — 69 %, СВК “Чырвоны баец” — 67%, райаграпрамтэхзабеспячэнне — 53%, СВК “Калгас “Свярдлова” — 45%, РУП “Жылічы” — 29%.
На палетках сельгаскааператываў “Калгас “Свярдлова” і “Калгас “Беларусь” пачалі падкормку шматгадовых траў мінеральнымі ўгнаеннямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.