З мэтай павелічэння вытворчасці малака

Упэўнена, мэтанакіравана, лідзіруючы па вытворчасці малака сярод сельгасарганізацый раёна, падышлі летась работнікі жывёлагадоўчай галіны АСП СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйск- аграмаш” да свайго зорнага часу — перамогі ў раённым працоўным спаборніцтве ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака”.
За мінулы год у гаспадарцы атрымана 2693 тоны малака (116,4% да ўзроўню 2010 г.). Вытворчасць яго на 100 га сельгасугоддзяў склала 727,8 цэнтнера (у сярэднім па вобласці — 601,7 ц).
Поспех не прыйшоў сам па сабе, а быў дасягнуты карпатлівай, добрасумленнай працай радавых жывёлаводаў, умелымі дзеяннямі спецыялістаў галіны, дзякуючы належнаму ўтрыманню пагалоўя, захаванню ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. Стабільнай працы паспрыяла і тое, што на зімова-стойлавы перыяд была створана добрая кармавая база, якая дазволіла і дазваляе зараз забяспечваць збалансаванае кармленне статка.
Асноўны дойны статак сельгасарганізацыі ўтрымліваецца на Ві-ленскім малочна-таварным комплексе. Зараз тут 500 галоў. Папаўненне гурта — адна з актуальных для гаспадаркі задач. Як і павышэнне прадуктыўнасці дойнага статка, павелічэнне надою малака ад каровы. У цэлым па жывёлагадоўчай галіне сельгасарга-нізацыі ён склаў летась 4674 кг (+471 кг да ўзроўню 2010 г.).
На комплексе сёлета будзе пабудаваны кароўнік для сухастойных і навацельных кароў на 200 галоў.
Па ўсіх каналах збыту за 2011 год было рэалізавана 2133 т малака або 79,2% атрыманага, у тым ліку сортам “экстра” — 30%, вышэйшым — 52%. Прыбытак гаспадаркі ад рэалізацыі гэтай прадукцыі склаў 229 млн. руб.
Зааветслужба “Бераснёўскага” лічыць адной з важнейшых задач павышэнне таварнасці і якасці малака, што дасць магчымасць павялічыць выручку ад яго рэалізацыі.
Павышэнню эфектыўнасці работы жывёлагадоўчай галіны, безумоўна, пасадзейнічае запланаваная, згодна даручэння Прэзідэнта нашай краіны, будаўніцтва кароўніка на 288 галоў у Баравіцы.
Мясцовыя жывёлаводы разумеюць, што не “апошнюю скрыпку” адыгрываюць дысцыпліна, добрасумленнае стаўленне да справы, а таксама беражлівасць і руплівасць — менавіта гэтак і паводзяць сябе на рабочых месцах. Ведаюць, што ім па сілах узяць больш высокую планку па вытворчасці малака, і імкнуцца да гэтага
На здымку: задаволены поспехам работнікі Віленскага малочна- таварнага комплексу Вольга Душэўская, Аляксандр Шэпітаў, Людміла Кірычук, Андрэй Печань, Марына Пархамовіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.