З нагоды юбілею ДТСААФ

28 лютага споўнілася 85 год з дня ўтварэння ДТСААФ — Добраахвотнага таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту. За гэты час у радах адной з самых сталых і масавых арганізацый краіны прайшлі дастойную школу мужнасці і патрыятызму некалькі пакаленняў нашых суайчыннікаў.
У сваім віншаванні з нагоды 85-годдзя абароннага Таварыства Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сучасная дзейнасць ДТСААФ адпавядае нацыянальным інтарэсам і заслужана карыстаецца прызнаннем і падтрымкай насельніцтва.
Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, сёння беларускае абароннае Таварыства па праву з’яўляецца вядучым цэнтрам падрыхтоўкі дапрызыўной моладзі да службы ва Узброеных Сілах, адыгрывае важную ролю ў развіцці і ўдасканаленні авіяцыйных, тэхнічных і ваенна-прыкладных відаў спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Значны ўклад у рашэнне вызначаных перад Таварыствам задач уносіць калектыў Кіраўскай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, якая адлічвае сваю гісторыю з 1949 года, калі была ўтворана ў якасці філіяла Бабруйскага аўтамотаклуба ДТСААФ. У 1952 годзе арганізацыю ўзначаліў У.К. Заркевіч, а з 1969 года — Г.А.Пі-шчык, які быў назначаны па рэкамендацыі ВЛКСМ і адпрацаваў яе старшынёй 18 гадоў. Адметным быў 1975 год, калі за высокія паказчыкі па падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі краіны Кіраўскай арганізацыі быў уручаны Пераходны сцяг ДТСААФ, і ў гэтым жа годзе загадам старшыні ЦК ДТСААФ СССР маршала авіяцыі тройчы Героя Савецкага Саюза А.І.Па-крышкіна яна была ўзнагароджана ганаровым знакам ДТСААФ СССР.
Сёння міжраённая арганізацыйная структура на чале з яе старшынёй А.В.Некрашэвічам, абапіраючыся на традыцыі і назапашаны вопыт, на высокі прафесіяналізм выкладчыкаў, майстроў, інструктараў, дастойна выконвае свой абавязак па выхаванні ўмелых, фізічна падрыхтаваных спецыялістаў з ліку да-прызыўной моладзі, фарміраванні ў будучых воінаў навыкаў, уменняў і духоўнамаральных якасцей абаронцаў Айчыны. Поспеху ў рабоце спрыяе наладжанае ўзаемадзеянне з раённай уладай, сферамі адукацыі і культуры, ветэранскім, маладзёжным і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.