З павагай і клопатам

У раёне працягваецца акцыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” — “Ветэран жыве побач”. У яе межах юнакі і дзяўчаты — актывісты маладзёжнага руху наведваюць па месцы жыхарства ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, адзінока пражываючых сталых жыхароў Кіраўшчыны. Моладзь дапамагае дзядулям і бабулям па хатняй гаспадарцы, добраўпарадкоўваць прыдамавыя тэрыторыі.
Дэсант юных памочнікаў наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.А. Буслава. Было гэта якраз па-сля моцных лютаўскіх снегападаў, і юнакі, па просьбе Васіля Антонавіча, паправілі ў двары сцежкі (на здымку). Пасля таго, як работа была выканана, ветэран шчыра падзякаваў рабятам за ўвагу, клопат і дапамогу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.