11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Як дзень памяці ахвяр фашызму, гэты дзень быў устаноўлены па ініцыятыве ААН у памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні, якое ўзнялі 11 красавіка 1945 года вязні Бухенвальда, калі даведаліся аб набліжэнні Савецкай арміі.
У гэты дзень немагчыма не ўзгадаць аб адной з малавядомых трагедый Вялікай Айчыннай вайны — трагедыі былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Тады, у 1941 годзе, у парушэнне палажэнняў Гаагскай Канвенцыі 1907 года аб адносінах ваюючых бакоў да дзяцей: іх жыццё, здароўе,працу выкарыстоўвалі ў канцлагерах, на ваенных заводах, на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Дзеці станавіліся заложнікамі, донарамі, біялагічнай сыравінай для злачынных «медыцынскіх» эксперыментаў.
Сотні тысяч нашых суайчыннікаў аказаліся больш чым у 14 тысячах канцэнтрацыйных лагерах, турмах, гета, раскіданых па ўсёй Еўропе. Аб маштабах трагедыі сведчаць няўмольныя лічбы: толькі на тэрыторыі Расіі фашысцкія акупанты расстралялі, закатавалі ў газавых камерах, спалілі,павесілі 1,7млн. чалавек (у тым ліку 600 тысяч дзяцей). У Беларусі загінуў кожны чацвёрты. Усяго ж у канцлагерах загінула каля 5 млн. савецкіх грамадзян.
Міжнародны трыбунал у Нюрнбергу прызнаў у 1946 годзе, што заключэнне ў няволю мірных грамадзян замежных краін, як і выкарыстанне ў прымусовым парадку іх працы ў інтарэсах Германіі, з’яўляецца не толькі ваенным злачынствам. Яно было кваліфікавана як злачынства супраць чалавецтва. Непасільная праца, жудасныя ўмовы ўтрымання, пабоі, здзекі самым негатыўным чынам адбіліся на здароўі, працягласці жыцця, псіха-эмацыянальнай сферы ахвяр фашызму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.