Абрэзка — дрэву на карысць

З надыходам цёплых дзянькоў у горадзе актыўна вядзецца абрэзка дрэў. Гэты факт выклікаў у гараджан шэраг пытанняў. У прыватнасці, некаторыя з тых, хто патэлефанаваў у гэтыя дні ў рэдакцыю “раёнкі”, цікавіліся: чым тлумачацца такія дзеянні камунальнай службы, бо кроны дрэў пасля апошняй “стрыжкі” адраслі, улетку дораць прахалоду і цянёк.
За тлумачэннямі мы звярнуліся ў раённую інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і вось які адказ атрымалі:

— Абрэзка кроны з’яўляецца адным з асноўных мерапрыемстваў па правільным утрыманні зялёных насаджэнняў. Галоўная задача пры гэтым — дасягненне максімальнага дэкаратыўнага эфекту, стварэнне прывабнай формы і знешняга выгляду расліны, забеспячэнне яе збалансаванага росту і развіцця, іншымі словамі, павышэнне жыццяздольнасці і дэкаратыўнасці раслін на аб’ектах азелянення горада.
Варта прызнаць, што ў выніку праводзімай вясенняй абрэзкі дрэў многія з іх сапраўды маюць не зусім прывабны выгляд. Аднак для таго, каб заставацца здаровымі і радаваць гараджан прыгожай формай кроны, дрэвам без гэтай працэдуры не абысціся. Фармовачная абрэзка, прызначаная для падтрымання акуратнай формы кроны, праводзіцца ў перыяд да 15 красавіка і прымяняецца штогод да хуткарастучых дрэў, як іва, бяроза, і раз у 2 гады — да павольнарастучых (ліпа, каштан). Яшчэ адзін аспект абрэзкі — забеспячэнне захаванасці ліній электраперадач. Акрамя таго, абрэзка знішчае магчымыя ачагі інфекцыі і дазваляе развіваць здаровае лісце і паўнацэнныя суквецці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.