«Кладезь» зноў на Кіраўшчыне

У чарговы раз Кіраўшчына прымае фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”, які наладжваецца манастыром у гонар Святой княгіні Елісаветы г.Мінска і падарожнічае па розных гарадах Беларусі, распаўсюджваючы вакол сябе паток святасці і бязмежнай любові.
Разам з фестывалем у Кіраўск прыбылі цудатворныя іконы з часцінкамі святых мошчаў. Святым апосталам Пятру і Паўлу моляцца аб вылячэнні, уцаркаўленні блізкіх і выпраўленні іх жыцця, святому дзіцяці Гаўрыілу — аб здароўі і дабрабыце дзяцей. У аўторак у раённым Доме культуры ля гэтых святынь настаяцель Кіраўскага Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзмітрый Первій правёў малебен на пачатак добрай справы. Папярэднічаў яму хрэсны ход на адкрыццё фестывалю з удзелам прыхаджан гарадской царквы.
У межах фестывалю наладжана выстава-кірмаш, дзе можна набыць вырабы манастырскіх майстэрняў, аптэк, прадукцыю манастырскага падворку, духоўную літаратуру і многае іншае. Галоўная каштоўнасць тавараў, набытых на гэтай выставе, у тым, што робяцца яны з вялізнай любоўю і малітвай.
Арганізатары фестывалю праводзяць маштабную духоўна-маральную работу з насельніцтвам раёна — ажыццяўляюць шэраг праектаў, накіраваных на падтрыманне духоўнасці і хрысціянскіх каштоўнасцей.
“Раёнка” таксама прымае ўдзел у мера-прыемствах фестывалю, падрабязнасці аб іх — у бліжэйшых нумарах.
Цырымонія закрыцця “Кладезя” адбудзецца ў нядзелю, у 14.00 гадзін, у жадаючых яшчэ ёсць магчымасць наведаць фестываль.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.