«Лідар года-2012» — Марыя Шапавалава!

На базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года-2012”.
Конкурс “Лідар года” наладжваецца ў рамках Нацыянальнага дзіцячага форуму “Дзеці Беларусі: будучае пачынаецца сёння” і ставіць перад сабой наступныя мэты: выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця грамадзянскай адказнасці, стымуляванне работы лідараў дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў, органаў самакіравання, удасканальванне форм і метадаў арганізацыі дзейнасці лідарскага руху, фарміраванне ў грамадскай свядомасці прывабнага вобразу юнага лідара.
Удзельнікі агляду-конкурсу — лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, ініцыятыў органаў вучнёўскага самакіравання, ва ўзросце ад 13 да 17 год. За права насіць званне “Лідар года” і абараняць гонар Кіраўшчыны на абласным, а, магчыма, і рэспубліканскім этапе змагалася шэсць юных лідараў з устаноў адукацыі раёна.
У слове “лідар” усяго пяць літар, а які значны сэнс яно ў сабе ўтрымлівае: першы, ініцыятыўны, актыўны, творчы, таленавіты, лепшы, цікавы, сябар, памочнік, дарадчык… Перад удзельнікамі конкурсу стаяла нялёгкая задача: даказаць, што яны сапраўды валодаюць і добра ўмеюць карыстацца гэтымі якасцямі. На гэта і былі разлічаны заданні конкурснай праграмы.
Кожны з удзельнікаў прадставіў на суд журы партфоліо “Я — стратэг свайго жыцця” з агульнай інфармацыяй аб сабе, апісаннем асабістых дасягненняў, аўтарскімі творчымі работамі, праектамі і даследаваннямі. Падчас самапрэзентацыі “Лідарабачанне” канкурсанты дэманстравалі ўменне падаць сябе, прыцягваць і ўтрымліваць увагу аўдыторыі, арыгінальна прыводзіць інфармацыю, даходліва выказваць сваё меркаванне, аратарскія здольнасці. Этап — сацыяльная рэклама “Лідарскія арыенціры” уяўляў сабой ролік на адзін з праектаў альбо накірункаў дзейнасці ўдзельніка. На этапах “Мода для лідара “Зроблена ў Беларусі” і “Дэфіле-панарама “Вобраз лідара” рабяты павінны былі распрацаваць эскіз касцюма і прадэманстраваць мадэль зробленага па яму адзення. Унутраныя матывы юных лідараў, іх веды і ўменні, неабходныя для актыўнага жыцця ў сучасным грамадстве, высвятляліся падчас дэбатаў “Я — лідар!”. На заключным этапе — “Штурманы дзяцінства” дуэт з лідара-вучня і лідара-педагога павінен быў прадставіць арыгінальны творчы нумар.
(Працяг у №27 ад 3 красавіка).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.