Сяўба-2012

У дзень суботніка земляробы СГФ “Чыгірынка” РУП «Беларуснафта — Магілёўаблнафтапрадукт» шчыравалі на полі за вёскай Боркі: тут ішла сяўба аднагадовых траў, праводзіліся работы па закрыцці вільгаці глебы, уносіліся мінеральныя ўгнаенні.
Якраз на сяўбе гароху і аўсянай сумесі быў задзейнічаны Ілья Малахаў, фотаздымак якога чытачы бачылі на першай паласе нумара.
Сюрпрызы надвор’я ў выглядзе бясконцых ападкаў не даюць сяльчанам “размахнуцца” належным чынам у правядзенні палявых работ, але яны стараюцца выкарыстоўваць пагодныя хвіліны, прыдатныя ўчасткі, каб нарошчваць тэмпы пасяўной кампаніі.
Як адзначыў галоўны аграном сельгасфіліяла Іван Мухін, яравы клін пад сяўбу ў іх сёлета складае 555 га, па становішчу на ўчарашні дзень засеяна 130 га. Поўнасцю завяршылі сяўбу канюшыны, якая размясцілася на 180 га. Сяўбу збожжавых мяркуюць закончыць да 1 мая.
У гаспадарцы праве-дзена падкормка азотнымі ўгнаеннямі ўсіх азімых культур, азотнымі і калійнымі — шматгадовых траў.
Арганізацыя веснавой палявой кампаніі ў “Чыгірынцы” — на належным узроўні. Палівам, насенным матэрыялам сейбіты забяспечаны ў поўнай меры. Усе дакладна ведаюць умовы спаборніцтва, аплаты працы на веснавых палявых работах. Маюцца спецвопратка, сродкі індывідуальнай абароны для работы з мінеральнымі ўгнаеннямі. Харчаванне ажыццяўляе ўласная сталовая на месцы і ў полі.
Фота Людмілы
СЯМЁНАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.