«Тыдзень лесу-2012»

Рэспубліканская добраахвотная акцыя пад такой назвай праводзіцца з 21 па 28 красавіка ў Магілёўскай вобласці.
Шэрагам лясгасаў падрыхтаваны спецыяльныя аб’екты, на якіх добраахвотнікам прадастаўляецца магчымасць пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею ці закласці дэндрапарк. Кожны можа выбраць, якім чынам унесці свой уклад у справу захавання і прымнажэння лясных багаццяў рэспублікі.
Такія акцыі, як “Тыдзень лесу”, даюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і зберагаюцца нашы лясы, а таксама ўнесці непасрэдна асабісты ўклад у іх прымнажэнне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.