Важкі ўраджай дыпломаў

У ліцэі №15 прайшоў агляд тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў установы. У ім прынялі ўдзел 11 навучальных груп, гурткі “Швейная справа” і “Вера. Надзея. Любоў”. Было прадстаўлена 42 экспанаты дэкаратыўна-прыкладной творчасці і 22 экспанаты тэхнічнай творчасці.
Актыўны ўдзел у аглядзе прынялі навучэнцы 31 “В”, 31 “М”, 31 “П”, 31 “Э”, 31 “К” груп. Свае работы прадаставілі і рабяты з цэнтра духоўна-маральнага выхавання, якім кіруе Валянціна Грузд.
Пасля агульналіцэйскага агляду шэраг работ — 16 экспанатаў былі прадстаўлены на абласны агляд-конкурс: у намінацыях “Транспарт” і “Машынабудаванне” — мадэлі газагенератарнага аўтамабіля НАЗ (ГАЗ)-42, збожжаўборачнага камбайна “Ліда-1300”, марскога вартавога карабля, зробленыя Аляксандрам Заблоцкім і Паўлам Каранкевічам пад кіраўніцтвам Валянціна Кальцова; у намінацыі “Прыборабудаванне” — прыбор для вызначэння якасці яек “Аваскоп” у выкананні Дзмітрыя Вішнеўскага пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рышкевіча; у намінацыі “Вышыўка” — работы “Першы пацалунак” Вікторыі Матулевіч і “Дзяўчынка”, “Гарэза” Веранікі Кавалёвай, зробленыя пад кіраўніцтвам Людмілы Дрэмезавай; у намінацыі “Мастацкая апрацоўка тэкстылю” — вазон з ружамі Вікторыі Макаронак і кошык з агароднінай Кацярыны Кучынскай, выкананыя пад кіраўніцтвам Тамары Баўжэвіч; у намінацыі “Разьба па дрэве” — шкатулка ў выкананні Яўгена Маркоўскага пад кіраўніцтвам Сяргея Маркевіча; у намінацыі “Макрамэ” — газетніца і ваза для фруктаў, “Макраме, мастацкая апрацоўка дрэва” — паліца для кніг у выкананні Нэллі Калмаковай і Яўгена Маркоўскага пад кіраўніцтвам Галіны Вольхінай і Сяргея Маркевіча; у намінацыі “Бісерапляценне” — птушка і дрэва Ліліі Зямель; у намінацыі “Мастацкая апрацоўка дрэва” — “Калодзеж надзеі” ў выкананні Рамана Лукьянава пад кіраўніцтвам Валянціны Грузд.
Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У галіне тэхнічнай творчасці Дыпломам III ступені ў намінацыях “Машынабудаванне” і “Транспарт” узнагаро-джаны педагог дадатковай адукацыі Валянцін Кальцоў і навучэнцы 31 “В” групы Аляксандр Заблоцкі і Павел Каранкевіч. У галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны педагог дадатковай адукацыі Тамара Баўжэвіч і навучэнка 31 “М” групы Вікторыя Макаронак, кіраўнік цэнтра духоўна-маральнага выхавання Валянціна Грузд і навучэнец 21 “В” групы Раман Лукьянаў, майстар вытворчага навучання Галіна Вольхіна і навучэнка 31 “М” групы Нэллі Калмакова, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Дрэмезава і навучэнкі 31 “М” групы Вікторыя Матулевіч і Вераніка Кавалёва.
Установа адукацыі “Кіраўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №15” адзначана Дыпломам II ступені ў намінацыі “Агляд рэзультатаў правядзення першага (унутрыўстаноўчага) этапу агляду”.
Людміла ДРЭМЕЗАВА,
намеснік дырэктара ліцэя №15 па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.