Для ветэранаў — бясплатна

З 1 па 31 мая праходжанне дзяржтэхагляду транспартных сродкаў, уласнікамі якіх з’яўляюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, праводзіцца бясплатна. Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам РУП “Белтэхагляд” у сувязі са святкаваннем Дня Перамогі і згодна рэкамендацыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Дадзеная льгота прадастаўляецца ўсім уладальнікам транспартных сродкаў пасля прад’яўлення пасведчання ветэрана Вялікай Айчыннай вайны вызначанага ўзору, выдадзенага на імя ўласніка транспартнага сродка, незалежна ад яго асабістай прысутнасці. У такім выпадку пры выдачы дазволу на удзел транспартнага сродка ў дарожным руху, дакумент, пацвярджаючы аплату, не патрэбен.
Сяргей ІВАНОЎ, інжынер РУП “Белтэхагляд”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.