Крымінальная хроніка

“Каштоўны” метал
Па-ранейшаму, найбольш “каштоўным” прадметам спакусаў злодзеяў з’яўляюцца металічныя вырабы. Так, у пачатку красавіка з тэрыторыі артэзіянскай свідравіны УКДВП “Вадаканал” паблізу в.Гута шляхам свабоднага доступу ўкрадзена 54, 6 м металічнай агароджы на суму каля 5 млн. рублёў, а таксама металічны плот коштам каля 2,7 млн рублёў.
Сярод ахвяр “паляўнічых” за металам — не толькі юрыдычныя асобы. 11 красавіка РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах трох непрацуючых юнакоў 1991, 1993 і 1994 г.н., якія ўкралі ў пенсіянеркі з Кіраўска чыгунную ванну.
Яшчэ ў адной пенсіянеркі з в.Негаўля невядомыя злодзеі ўкралі металічны бак.
Двое маладых людзей, таксама непрацуючых, шляхам узлому вакна ўкралі з домаўладання кіраўчанкі 6 чыгунных дзвярэй і 3 засоўкі.

Служкі “зялёнага змею”

Супрацоўнікі РАУС рэгулярна праводзяць мерапрыемствы па выяўленні і канфіскацыі спіртаўтрымліваючай прадукцыі незаконнага вырабу, прыцягненні грамадзян, якія ставяць вытворчасць самагону на паток, да адказнасці.
31 сакавіка ў жыхара в.Стапіўшчы — пенсіянера 1947 г.н. знайшлі і канфіскавалі 30 літраў самагоннай брагі. 27 красавіка ў поле зроку праваахоўнікаў трапілі двое жыхароў в. Пацава Слабада, у іх канфіскавалі па літру самагонкі і па 50 літраў самагоннай брагі.
Наяўнасць спіртаўтырмліваючай прадукцыі зарэгістравана ў іншых населеных пунктах раёна, але ў меншых памерах.

Спакусіўся на грошы і… цукеркі
У сярэдзіне красавіка з домаўладання жыхаркі в.Валосавічы прапалі 500 тысяч рублёў і… 1 кг цукерак. Пазней выствелілася, што крадзеж шляхам разбіцця ваконнага шкла ўчыніў 10-гадовы вучань Мышкавіцкай СШ.
37-гадовая кіраўчанка, знаходзячыся ў гасцях у сваёй сяброўкі, украла з курткі гаспадыні кашалёк з 680 тысячамі рублёў.
Такім жа чынам аддзякаваў за гасціннасць і жыхар в.Стаўпішчы, які, знаходзячыся ў доме свайго аднавяскоўца — пенсіянера, украў у яго 450 тысяч рублёў.

Дачы не застаюцца без “увагі”
На працягу сакавіка і красавіка бягучага года ў РАУС паступіла 5 паведамлянняў аб крадзяжах з дачных уладанняў. Злодзеі ўчынілі набегі на дачы ў вёсках Шалаёўка, Рог, Гута, Выжары, Лешчанка. Прадметамі замахаў сталі асабістыя рэчы дачаўладальнікаў, адзенне, абутак, сякеры, лом чорнага металу, металічныя брамы і вагі, посуд, бялізна, кола ад веласіпеда.

“Прывітанне” з часін вайны
31 сакавіка ў лясным масіве паблізу в.Стаўпішчы быў знойдзены 88-міліметровы снарад часін Вялікай Айчыннай вайны. Затым 13 і 17 красавіка на палях паблізу вёсак Барчыцы і Лёўкавічы пры правядзенні сельскагаспадарчых работ былі знойдзены яшчэ два “прывітанні” з часін вайны: мінамётная міна і 2 артснарады 76-міліметровага калібру.
Уся знойдзеная зброя абясшкоджана спецыялістамі сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5527.
Мабільнік і веласіпед
Не абышлося без “традыцыйных” для Кіраўска кра-дзяжоў — веласіпедаў, а таксама мабільных тэлефонаў. У кіраўчанкі мабільнік укралі з кішэні курткі, якую яна пакінула ў гардэробе Жыліцкага СДК.
35-гадовы кіраўчанін, непрацуючы, раней не судзімы, украў ля будынка “Бытавыя паслугі” веласіпед вартавога гэтага будынка.

У рамках аперацыі “Арсенал”

Супрацоўнікі РАУС у рамках аперацыі “Арсенал” 26, 27 сакавіка бягучага года знайшлі і канфіскавалі незарэгістраваныя: 3 паліяўнічыя стрэльбы “ІЖ” 16-ці міліметровага калібру ў жыхароў вёсак Шалаёўка, Любонічы і Падсёлы, паляўнічую зброю “ТОЗ-БМ” 16-ці міліметровага калібру ў вяскоўца са Стаек.

Няшчасны выпадак на рыбалцы
Дзень 23 красавіка стаў апошнім для рабочага СВК “Чырвоны баец” 34-гадовага жыхара аграгарадка Паўлавічы. Аматар рыбнай лоўлі патануў у вадаёме паблізу Паўлавіч, калі займаўся сваім хобі…
А вось трое жыхароў нашага раёна вырашылі пакінуць гэты свет самі — шляхам самагубства. Трагедыі адбыліся 26 сакавіка, 22 і 26 красавіка. Тры мужчыны — жыхары Любоніч, Букіно і Пацавай Слабады паве-сіліся. Іх целы знайшлі ў гаражы, сваім домаўладанні і ў калгасным садзе адпаведна. Вядома, што двое з самагубцаў пакутвалі: адзін — ад захворвання сэрца, другі — ад шызафрэніі.
Падрыхтавала Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
(матэрыялы прадастаўлены намеснікам
начальніка РАУС Мікалаем НАЗАРЧУКОМ).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.