Надзейны шлях да здароўя і актыўнага жыцця

Палітыка нашай дзяржавы нацэлена на тое, каб кожны грамадзянін, незалежна ад узросту і месца пражывання меў магчымасць займацца фізічнай культурай і спортам.
Значная ўвага развіццю фізкультурнага і спартыўнага руху надаецца ў нашым раёне. Адметна, што сёлетні год, аб’яўлены на рэспубліканскім узроўні Годам кнігі, на Кіраўшчыне да таго ж, заяўлены як Год спорту. Сучасная фізкультурна-спартыўная база раёна налічвае 15 спартзалаў, 2 стадыёны, 30 комплексных спартыўных пляцовак, 6 стралковых ціраў, 4 хакейныя пляцоўкі, 5 трэнажорных залаў, у тым ліку “Геркулес”, якая пачала працаваць у райцэнтры ў 2010 годзе, 10 футбольных палёў і міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём, велабаза. Толькі за апошнія гады ў рэканструкцыю спартыўных збудаванняў інвестыравана больш за 300 млн. рублёў.
Агульнае метадычнае кіраўніцтва і арганізацыю навучальнай, спартыўнай, турысцкай і фізкультурна-аздараўленчай работы вядуць 68 штатных спецыялістаў.
З 1964 года ў раёне працуе ДЮСШ. Навучальна-спартыўны аддзел, які займаецца падрыхтоўкай рэзерву, аб’ядноўвае 29 трэнераў-выкладчыкаў па такіх відах спорту, як валейбол, лёгкая і цяжкая атлетыка, футбол, вела-спорт, і 620 спартсменаў. Тренерамі падрыхтавана 3 майстры спорту міжнароднага класу, 15 майстраў спорту, передадзена ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі больш за 50 выхаванцаў, 10 спартсменаў уваходзяць у спіс Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
Спартыўна-турысцкую і турысцка-аздараўленчую дзейнасць у раёне арганізуюць і праводзяць ДЮСШ, а таксама Цэнтр пазашкольнай турысцка-экскурсійнай і фізкультурна-аздараўленчай работы, дзе ў 43 секцыях (484 вучні) ажыццяўляюць работу 21 кіраўнік груп. Асноўнымі накірункамі работы дадзенага падраздзялення з’яўляюцца: турызм і спартыўнае арыентаванне, горна-пешаходны турызм, экалагічны, фізкультурна-аздараўленчы і пешаходны турызм.
У структуры ДЮСШ створана турыстычнае агенцтва, якое займаецца прадастаўленнем платных турыстычных паслуг. Наладжана супрацоўніцтва з буйнымі турыстычнымі фірмамі, такімі, як “Олан-Тур”, “ИевТам”, “Могилевоблтурист”, “Вираж-М”, “Визит-тур”, якія дапамагаюць арганізоўваць экскурсійныя паездкі, туры, як па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межы.
З 2009 года працуе Фізкультурна-спартыўны клуб Кіраўскага раёна, які арганізуе і развівае спартыўна-масавую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства.
Штогод у раёне праводзіцца звыш 40 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх удзельнічаюць больш за 2500 чалавек. Так, арганізавана спартакіяда сярод калектываў фізічнай культуры, спартакіяда сярод жыхароў сельсаветаў, педработнікаў, школьнікаў і навучэнцкай моладзі, а таксама спартакіяда сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Праводзяцца адкрытыя першынствы па відах спорту.
Значны інтарэс, мяркуючы па колькасці ўдзельнікаў, выклікаюць стаўшыя ўжо традыцыйнымі на Кіраўшчыне лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты “Кіравец” і газеты “Советская Белоруссия”, і “Навагодняя міля”. Своеасаблівым спартыўным брэндам раёна сталі спаборніцтвы па спартыўнаму лову рыбы раённага, рэспублікан-скага і міжнароднага ўзроўняў, а сёлета на Чыгірынскім водасховішчы — традыцыйным месцы збору рыбаловаў-спартсменаў і аматараў пройдуць юбілейныя спабор-ніцтвы “Кубак Чыгірынкі: 10 гадоў рыбалоўнаму спорту на Магілёўшчыне”.
Усё гэта разам дазволіла стварыць у раёне неабходныя ўмовы для рэалізацыі спартсменамі свайго патэнцыялу, палепшыць вынікі на спаборніцтвах рознага ўзроўню.
У 2011 годзе была прынята Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады. Перад работнікамі галіны пастаўлена задача давесці да 2015 года колькасць займаючыхся фізічнай культурай да 20% насельніцтва.
Створаная ў раёне сістэма кіравання развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, матэрыяльна-тэхнічная база, кадравы патэнцыял, сістэма работы спецыялізаваных спартыўных устаноў і ўстаноў адукацыі, дазваляюць вырашыць задачу далучэння ўсіх узроставых катэгорый насельніцтва раёна да актыўных заняткаў фізічнай культурай, арганізацыі актыўнага адпачынку, прапаганды здаровага ладу жыцця і падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву.
Сяргей ГАЎРЫЛАЎ, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.