“Падарунак — ветэрану”

А ктыўна далучыліся да правядзення патрыятычнай акцыі “Падарунак — ветэрану” райвыканкам, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі Фонд міру”. Для дзвюх палат ветэранаў вайны тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы былі набыты тэлевізар, тумба, дзве тэлевізійныя антэны (ад РГА “Белая Русь”), халадзільнік, тэлевізар (ад Фонду міру).
8 мая для ўрачыстага ўручэння падарункаў у райбальніцу завіталі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі Фонд міру” Вольга Гаршкова.
Ветэраны, якія на гэты час знаходзіліся на лячэнні, шчыра дзякавалі за святочныя падарункі, якія ў бальнічных палатах вельмі дарэчы, а госці цікавіліся іх самаадчуваннем, зычылі здароўя, віншавалі з надыходзячым Святам Вялікай Перамогі.
Далейшы маршрут дэлегацыі ляжаў у Хвайніцу — у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва. Тут для палаты ветэранаў, дзе пражывае з мінулага года Іван Антонавіч Яўрасаў з в.Нямкі, быў падараны тэлевізар ад райвыканкама і раённай арганізацыі Фонду міру. Глыбокую ўдзячнасць выказаў ветэран вайны за такі падарунак і ўвогуле за клопат дзяржавы, раённай улады аб насельніках аддзялення, стварэнні найлепшых умоў для пражывання сталых людзей.
Якраз у гэты час наведаць земляка, павіншаваць з надыходзячым Днём Перамогі сюды завіталі вучні Чыгірынскай СШ з настаўнікамі, чаму Іван Антонавіч быў вельмі рады і за кубкам чаю з тортам распытваў дзяцей аб вясковых навінах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.