Сярод пераможцаў — супрацоўнікі “Кіраўца”

Напярэдадні Дня друку — прафесійнага свята журналістаў і паліграфістаў — у Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання і ўзнагароджвання пераможцаў VII абласнога спабор-ніцтва сярод рэдакцый дзяржаўных газет па выніках работы за 2011 год, працуючых у іх журналістаў і журналістаў рэспубліканскіх газет, акрэдытаваных у Магілёўскай вобласці, а таксама іншых спецыялістаў у вобласці СМІ і друку.
Прысутных шчыра вітаў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка і адзначыў адметную ролю сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і рэгіянальных у развіцці грамадства. Валерый Анатольевіч уручыў пераможцам і прызёрам спаборніцтва заслужаныя ўзнагароды. Прыемна, што ў іх лік трапілі і маладыя супрацоўнікі нашай раённай газеты: Максім Мікешын прызнаны лепшым фотакарэспандэнтам, а Яўгенія Каранкевіч заняла трэцяе месца сярод творчых работнікаў.
Жадаем нашым калегам, каб і ў далейшым творчы запал і натхненне дапамагалі ім ствараць цікавыя і яркія матэрыялы і фотаілюстрацыі на старонках “Кіраўца”!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.