У будучае — з аптымізмам

Пасля арганізацыйнага рэфармавання раённай фізкультурна-спартыўнай галіны Кіраўскай ДЮСШ адведзена вядучая роля ў падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, развіцця спорту высокіх дасягненняў і турызму.
Аб сённяшнім дні ДЮСШ, дасягненнях і задачах расказвае яе дырэктар Віктар ГАЛОМЗІК:

Па выніках работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2011 год трэнер – выкладчык па веласпорце ДЮСШ Юрый Георгіевіч Цішкоў прызнаны “Лепшым па прафесіі сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму”.
У 10-гадовым узросце рассветаўскі хлопчык “асядлаў” гоначны веласіпед і на ўсё жыццё звязаў сябе са спортам. У свой час быў дастаткова паспяховым спартсменам, кандыдатам у майстры спорту, выступаў на шашы і на трэку.
Потым была вучоба ў Беларускім інстытуце фізкультуры, служба ва Узброеных Сілах. У родныя Мышкавічы вярнуўся ў 1984 годзе дыпламаваным спецыялістам.
Амаль 30-гадовы стаж работы Ю.Г.Цішкова складаецца не толькі з трэнерскай дзейнасці. На працягу 10 гадоў Юрый Георгіевіч узначальваў спачатку спартыўную школу, а потым — раённы аддзел фізкультуры, спорту і турызму.
Праз рукі вопытнага настаўніка прайшла не адна сотня вучняў. Гады карпатлівай працы ўвасобіліся ў вынік. Летась кіраўчане перамаглі на Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў. Цэлая кагорта выхаванцаў выйшла на вядучыя пазіцыі ў беларускім веласпорце.

—Для вырашэння статутных задач наша школа забяспечана спартыўнай базай, кваліфікаванымі кадрамі і бюджэтным фінансаваннем. Асноўную долю бюджэтных выдаткаў складаюць абароненыя артыкулы, заработная плата работніках, харчаванне спартсменаў і камунальныя расходы. Для больш поўнага забеспячэння па астатніх артыкулах выкарыстоўваем пазабюджэтныя даходы, удзельная вага якіх узрастае з кожным годам, і спонсарскую дапамогу. Толькі ў бягучым годзе аб’ём платных турыстычных і фізкультурных пас-луг дасягнуў 100 млн.руб. Значную спонсарскую дапамогу нашай установе аказалі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь —на набыццё канькоў, абласны Цэнтр фізвыхавання і спорту дзяцей і моладзі — на набыццё веласіпедаў ВМХ, ААТ “Белшына” — на ўдзел міні-футбольнай каманды ў Чэмпіянаце Беларусі.
Буйнамаштабнае спартыўнае будаўніцтва пакуль недаступна нашаму раёну. Тум не менш спартыўная база штогод прырастае новымі аб’ектамі: абнавіліся трыбуны гарадскога стадыёна, пабудавана міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём, трэнажорная зала. Сёлета плануецца капітальна адрамантаваць спартыўную залу, пабудаваць пляцоўку для пляжнага футбола і валейбола, абсталяваць зону адпачынку на Селіцкім возеры, правесці бягучы рамонт шэрагу аб’ектаў на стадыёне, велабазе і турбазе.
Спрыяльная сітуацыя з кадравым забеспячэннем дазваляе з аптымізмам гля-дзець у будучае. Педагагічны са-стаў школы практычна на 100% складаецца са сваіх мясцовых спецыялістаў — выпускнікоў мінулых гадоў, якія адвучыліся ў вышэйшых навучальных установах і вярну-ліся ў Кіраўск.
У ліку вядучых трэнераў-выкладчыкаў і педагогаў дадатковай адукацыі можна назваць Сяргея Міфодзьевіча Клімовіча, Юрыя Георгіевіча Цішкова, Сяргея Іванавіча Лазако-віча, Вадзіма Мікалаевіча Бокача, Валерыя Віктара-віча Галомзіка, Максіма Валер’евіча Русанава. Абнадзейваюць вынікі работы і стаўленне да справы маладога спецыяліста, трэнера-выкладчыка па цяжкай атлетыцы Кірыла Аляксандравіча Іваніцкага. На сённяшні дзень у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных фізкультурных навучальных установах навучаецца больш за 20 выхаванцаў ДЮСШ, якія ў бліжэйшыя гады ўмацуюць трэнерска-выкладчыцкі састаў школы. Ужо гэтым летам да нас у якасці маладога спецыяліста вернецца Максім Хамічэнка.
Базавымі відамі спорту ў нас з’яўляюцца вела-спорт, валейбол і футбол. Яны маюць прыярытэтнае фінансаванне пад вынік. Самыя “свежыя” дасягненні датуюцца сёлетнім маем. Раман Цішкоў — чэмпіён алімпійскіх дзён моладзі, а Сяргей Котаў — сярэбраны прызёр у веласіпедных гонках на трэку. Каманда дзяўчат па валейболе — чэмпіёны абласной Спартакіяды школь-нікаў. Міні-футбольная каманда фінішуе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі на высокім 6 месцы. Вадзім Бокач і Ігар Брыштэль — пераможцы 1-га этапу Балтыйскай лігі чэмпіёнаў па пляжным футболе…
Канешне, не ўсе навучэнцы дасягнуць высокіх вынікаў у спорце, а вось здароўе ўмацуюць усе. Не знімаем мы з сябе і задачу занятасці дзяцей. На перыяд летніх канікулаў у нас распрацавана вялікая праграма па аздараўленні рабят у спартыўных лагерах, якія мы праводзім у рэжыме вучэбна-трэніровачнага збора. 300 чалавек будуць аздароўлены ў профільных 9-дзённых лагерах з кругласутачным знаходжаннем і 100 чалавек — у дзённых (18 дзён) лагерах. Бацькоўская даплата складае адпаведна 53 тыс.руб. і 31 тыс.руб. Сумы — невялікія, а карысць для рабят ад праведзенага актыўнага адпачынку — значная.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.