У мовы роднай моцныя карані

Бібліятэкі раёна пры-кладаюць нямала намаганняў для стварэння спрыяльнай глебы беларускамоўнага асяроддзя, папулярызацыі твораў айчынных пісьменнікаў і паэтаў. І гэта не толькі асобныя мерапрыемствы, якія ладзяцца падчас нацыянальных святаў і літаратурных юбілеяў, а што-дзённая мэтанакіраваная работа, якая з кожным годам набывае ўсё большую актуальнасць. Мець найбольш поўнае ўяўленне аб бібліятэчных фондах беларускай літаратуры нашым чытачам дапамагаюць прагляды: “Святло роднага слова”, “Незабыўным песнярам Беларусі”, “Беларускаму слову пакланюся”, “Добры дзень, кніжка беларуская!”, “Мова народа – яго святыня”.
Наведвальнікам прапаноўваем не толькі звярнуць увагу на новыя беларускія выданні, але і далучыцца да прыгажосці роднай мовы праз любімыя творы айчынных аўтараў. У якасці дасканалых узораў роднай мовы — фальклорныя зборнікі. Казкі, паданні, прыказкі, песні – далёка не поўны пералік тых жанраў, якія прысут-нічаюць на бібліятэчных паліцах.
Шырока прадстаўлена на кніжных выставах літаратура па мовазнаўстве. Тут ёсць кнігі па гісторыі мовы, даведнікі, разна-стайныя слоўнікі. Напрыклад, у маленькіх чытачоў Мышкавіцкай сельскай бібліятэкі папулярнасцю карыстаецца арыгінальна аформлены куточак беларускай кнігі “Чытаем па-беларуску”. Далучыцца да роднай мовы заклікаюць кнігі Арцёма Кавалеўскага, Ула-дзіміра Ліпскага, Міхася Пазнякова, Генадзя Аўласенкі, Уладзіміра Мазго, Людмілы Рублеўскай, Наталлі Бучынскай і іншых. Асаблівую і непаўторную прыгажосць куточку надаюць арнаментаваныя матывы з нацыянальным каларытам.
Не застаюцца абыякавымі да роднага слова і мовы загадчыца бібліятэкі Эма Бяляўская і бібліятэкар Алена Бяляўская. Яны запрашаюць рабят на ўрокі радзімазнаўства, віртуальныя падарожжы па краіне, разнастайныя творчыя гадзіны і літаратурныя гульні, на якіх проста і шчыра ідзе размова пра родную мову і лепшыя творы беларускіх аўтараў.
Каб захапіць дзіцячае сэрца цеплынёю слова, мілагучнасцю роднай мовы, музыкай вершаваных радкоў, супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі арга-нізавалі Дзень беларускай літаратуры “Калі вам да спадобы беларускія аўтары”. Яны дапамагалі юным чытачам адчуць, як прыгожа гучыць роднае слова, разам з рабятамі чыталі старонкі кніг беларускіх аўтараў. На літаратурнай гульні “Чарадзейная краіна Васіля Віткі” вялася размова пра цудоўны навакольны свет, наш чароўны любы край, дзівосы прыроды і новых кніжных героеў.
Звярнуць увагу на моўную разнастайнасць, яе выніковасць прапанавала вучням сярэдняга школьнага ўзросту Валосавіцкая сельская бібліятэка падчас правядзення тут ранішніка “Роднай мовы пералівы”. Ля кніжнай выставы “Чытаем па-беларуску” бібліятэкар Марына Мароз прапанавала рабятам пасябраваць з цікавымі, добрымі выданнямі на беларускай мове. Свае трывалыя веды ў перакладзе з рускай мовы на беларускую і наадварот паказалі Дзяніс Мароз, Арцём Леановіч, Сандра Батура. Актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу беларускіх загадак былі Кацярына Арліогла, Іван Леановіч. Разважаючы і аналізуючы ўчынкі герояў беларускіх народных казак, Юрый Шырокі, Дар’я Жалдак, прыйшлі да агульнай высновы, што лепш, чым на Радзіме не можа быць нідзе.
Ведаць мову і гаварыць па-беларуску вучацца чытачы, што наведваюць клуб “Спадчына”, які існуе звыш дзесяці год пры Жыліцкай сельскай бібліятэцы. У атмасферы сяброўства кнігі і чытача ладзяцца мерапрыемствы, вядучымі якіх выступаюць загадчыца бібліятэкі Таццяна Васількова і бібліятэкар Святлана Амельчанка. На яго пасяджэннях прайшлі гісторыка-літаратурная гадзіна “На мове, сэрцу зразумелай”, інфарміна “Мова наша прыгожая і гучная”, краязнаўчая пятніца “Родную мову трэба зберагчы”, падарожжа да Міжнароднага дня роднай мовы “Які ж гэта цуд – слова, мова твая”.
Члены гуртка “Праменьчык”, што дзейнічае пры Стайкаўскай сельскай бібліятэцы, прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Вандроўка ў родную мову”. Добрае веданне беларускай арфаграфіі паказалі Алеся Верабей, Аляксандра Кузьміна, Настасся Савінкова. Пра тое, што беларускія казкі ведаюць і любяць усе ўдзельнікі гуртка, паказалі вынікі конкурсу “Удакладні назву”. Даніла Лук’яненка, Наталля Лагунова, Дар’я Храмцова прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Мілагучна і пяшчотна ў выканнанні рабят гучалі вершы Я.Купалы, П.Броўкі, У. Шведа. Каб звярнуць дадатковую ўвагу маленькіх чытачоў да беларускіх твораў бібліятэкар Анастасія Лук’яненка падрыхтавала агляд кніжнай выставы “І стане слова гаварыць”.
Як бібліятэкар, асабліва хачу падкрэсліць важную крыніцу спасціжэння мовы – родную літаратуру. Бібліятэкамі шмат робіцца, каб годна адзначыць юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў. Сёлета да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Веры Вярбы адбыліся масавыя мерапрыемствы ў цэнтральнай бібліятэкі, Глыбокавіцкай, Дабрыцкай, Барсукоўскай сельскіх бібліятэках. Наперадзе — юбілейныя даты Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Раісы Баравіковай, Алеся Адамовіча — паэтаў і пісьменнікаў, якімі ганарацца іх на-шчадкі. І таму запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нас, каб пераканацца, што ў мовы роднай — моцныя карані.
Наталля ХЛАПКОВА, метадыст аддзела маркетынгу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.