Віват пунсоваму гальштуку і юбілейнаму маю!

У сёлетнім маі Усесаюзная піянерская арганізацыя адзначае свой юбілей. Роўна 90 год таму ў магутнай краіне — Савецкім Саюзе з’явіліся першыя піянеры, якіх вучылі жыць інтарэсамі сваёй краіны і свайго народу, дзяліць разам з імі ўсе радасці і няўдачы.
“Заўсёды будзь гатовы!” — словы гэтай піянерскай песні ведалі ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі, не было сярод іх такіх, хто б не марыў насіць гордае званне “піянер”, а значыць, быць надзейным таварышам, які паважае старэйшых, клапоціцца аб малодшых і заўсёды свае ўчынкі вымярае па гонару і сумленні.
Сучасныя піянеры Беларусі, у тым ліку і Кіраў-шчыны, — таксама прыклад для сваіх равеснікаў, надзея і гонар дарослых, будучае дзяржавы. На гэтым фотаздымку — лепшыя піянеры Кіраўшчыны з лепшай піянерскай дружыны раёна — імя В.М.Скварцова гімназіі г. Кіраўска, лідарам якой з’яўляецца Аксана Сурыновіч: Станіслаў Шмаеў (першы злева), Нэллі Ерычэва, Наталля Кандрацьева, Яўген Токараў, Кірыл Русецкі, Крысціна Кавалеўская і Крысціна Акуліч. Гэтыя рабяты былі дэлігаваны для ўдзелу ў абласным свяце “Віват, Піянерыя!”, якое прайшло напярэдадні юбілею — 16 мая ў Магілёўскім абласным Цэнтры творчасці. Разам з піянерамі з іншых раёнаў Магілёўшчыны кіраўскія рабяты былі гледачамі канцэртна-забаўляльнай праграмы, удзельнікамі конкурсных гульнявых праектаў і Свята марожанага, а завяршылі свой ваяж наведваннем парка атракцыёнаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.