Заўсёды гатовы да карысных спраў!

ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” — самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб’яднанне дзяцей, падлеткаў і дарослых, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, прадстаўляючае і абараняючае інтарэсы і правы сваіх членаў.
Сёння піянерыя — гэта, перш за ўсё, вобраз жыцця рабят і іх лідараў — актыўных і ініцыятыўных, якія імкнуцца да пазнання навакольнага свету і самаўдасканальвання, творчага пошуку і зацікаўленасці. Піянерыя, як лад жыцця, непа-дзельная з такімі паняццямі, як грамадзянскі абавязак і патрыятызм, прасякнута духам сапраўднага сяброўства, таварысцкасці, павагі да асобы, ідэяй бескарыслівага клопату аб паляпшэнні жыцця — свайго і тых, хто побач.
Піянер — ініцыятар і арганізатар новых, цікавых і карысных для акружаючых спраў, актыўны, спагадлівы, шчодры, смелы, не спыняецца перад цяжкасцямі, аддае перавагу творчасці ў любых справах і пачатках. Піянер смела ідзе ўперад і вядзе за сабой сваіх таварышаў.
2011 — 2012 навучальны год стаў вельмі насычаным для піянераў Кіраўшчыны. Рабяты ўдзельнічалі ў шматлікіх мерапрыемствах: тэматычным піянерскім тыдні, раённым конкурсе “На піянерскай паляне”, раённых і абласных патрыятычных акцыях “Дом без адзіноты” — да Дня пажылога чалавека, “Няхай заўсёды будзе мама!”, “Цуды на Ражство”, “Абавязак”, “Мой падарунак ветэрану”, “Мой двор — мой клопат”, у раённым аглядзе-конкурсе агіт-брыгад “Запалі касцёр дабрыні!”, Лідар-2012”, у рабоце школ піянерскага актыву і многіх іншых.
У раённым конкурсе “Запалі касцёр дабрыні!” пераможцамі сталі піянеры з СШ №1, рабяты дастойна прадставілі сваю піянерскую дружыну на абласным этапе — занялі III месца.
Па выніках удзелаў у мерапрыемствах праведзены рэйтынг сярод піянерскіх дружын раёна: лепшай пры-знана піянерская дружына імя В.М.Скварцова гімназіі, далей — дружыны імя А.М.Рабцэвіча СШ №1 і імя К.П.Арлоўскага Мышкавіцкай СШ.
Ларыса ГАЎРЫЛАВА,
дырэктар Цэнтра
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.