Крымінальная хроніка

За перыяд з 8 па 15 чэрвеня райаддзелам унутраных спраў зарэгістравана 5 злачынстваў, з якіх 1 грабеж, а астатнія — крадзяжы маёмасці. Не раскрытым застаецца толькі адно злачынства.
8 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні мінчаніна, непрацуючага, раней судзімага за няўплату аліментаў : ён 7 чэрвеня каля 14.30 гадзін на лесвічнай пляцоўцы ў гасцініцы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў а/г Мышкавічы ўкраў мабільны тэлефон у жыхаркі г.п.Глуск, якая знаходзілася ў рабочай камандзіроўцы.
10 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні непрацуючага, раней не судзімага кіраўчаніна 1976 г.н., які 9 чэрвеня каля 19.40 гадзін на вул.Валадарскага райцэнтра адкрыта ўкраў мабільны тэлефон у непаўналетняй кіраўчанкі.
11 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні двух навучэнцаў ліцэя №15, якія 3 мая з гаспадарчай пабудовы ў райцэнтры шляхам вырывання прабою ўкралі ў мясцовага жыхара двух інддыкоў.
13чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні кіраўчаніна 1982 г.н., непрацуючага, раней судзімага за ўчыненне злачынства, звязанага з незаконным абаротам наркотыкаў, які напрыканцы снежня мінулага года ўкраў аўтамагнітолу з а/м “Фольксваген”.
Дзякуючы настойлівасці дзеянняў аператыўных супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў па выкананні сваіх службовых абавязкаў і забеспячэнні выканання галоўнага прынцыпу непазбежнасці пакарання раскрыта злачынства, учыненае ў чэрвені 2011 года: крадзеж двух мабільных тэлефонаў у жыхароў а/г Добасна.
За тыдзень супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі 0,5 літра віна, рэалізаванага ў а/г Любонічы ва неўстаноўлены час, 40 літраў бражкі ў ходзе санкцыяніраванага агляду жылля ў в.Лёўкавічы і 36 літраў бражкі — у ходзе агляду жылля ў в.Суянец. Па ўсіх фактах праводзяцца праверкі.
6 чэрвеня ў 17.10 паблізу в.Гута адбылося ўзгаранне дачнага доміка. Агнём пашкоджаны дом. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Па факце ўзгарання праводзіцца праверка.
У гэты ж дзень у 15.00 гадзін непрацуючы жыхар г.Калінкавічы кіруючы а/м “Мэрсэдэс” на аўтадарозе Магілёў — Бабруйск паблізу в.Чычэвічы пры ўзнікненні перашкоды з’ехаў на абочыну і ўчыніў наезд на стаяўшы а/м “Фольксваген”. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцелю “Фольксвагена” — жыхару Бабруйска прычынены цялесныя пашкоджанні.
Паважаныя грамадзяне! Будзьце ўважлівымі! Не стаўцеся абыякава да сябе і сваёй маёмасці, бо злачынствы лягчэй папярэджваць!
Мікалай НАЗАРЧУК, намеснік начальніка РАУС
па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні,
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.