НА СЛУЖБЕ ЗАКОННАСЦІ

Куды звяртаюцца грамадзяне са сваімі прблемамі — ад простых бытавых, накшталт адключэння электраэнергіі ў доме да супрацьзаконных момантаў? Зразумела, у пракуратуру. Без гэтага дзяржаўнага органа сучаснае жыццё ўявіць ужо немагчыма. Пракурорскі нагляд — неад’емная частка нацыянальнай сістэмы дзяржаўна-прававой абароны грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Таму на работу ў органы пракуратуры могуць быць прыняты толькі грамадзяне, якія валодаюць цэлым шэрагам неабходных маральных і прафесійных якасцей такіх, як: справядлівасць, аб’ектыўнасць, гуманнасць, пры-стойнасць, развітае пачуццё абавязку, добрасумленнасць і самакантроль.
Гісторыя пракурорскага нагляду пачынаецца з Указа Пятра I ад 12 студзеня 1722 г., у адпаведнасці з якім пры Сенаце ўводзіліся пасады генерал-пракурора і обер-пракурора. Пачаткам дзейнасці органаў пракуратуры на тэрыторыі Беларусі стала прыняцце 26 чэрвеня 1922 г. на трэцяй сесіі ЦВК Беларускай ССР Палажэння аб пракурорскім наглядзе, абумоўленае неабходнасцю ажыццяўлення кантролю над захаваннем законаў і барацьбы са злачыннасцю.
Афіцыйнае нараджэнне свята ў нашай краіне адбылося 26 чэрвеня 1998 года. Менавіта ў гэты дзень Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выдаў Указ № 157 аб устанаўленні Дня работнікаў пракуратуры.
У 2007 годзе быў прыняты новы закон аб пракуратуры. З яго дапамогай былі вызначаны асноўныя прынцыпы дзейнасці гэтай структуры. Ёй належыць каардынуючая роля ў барацьбе з карупцыяй і злачыннасцю.
На сучасным этапе асноўнымі задачамі пракуратуры з’яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. На тэрыторыі Кіраўшчыны выкананне дадзеных функцый ускладзена на пракуратуру раёна, якую ўзначальвае пракурор раёна Вячаслаў Паршук.
Пракуратура раёна была створана ў ліпені 1944 года. Яе першым кіраўніком быў П.І.Грушнікаў (1944 — 1953 г.г.). У далейшым пракурорамі раёна былі: І.Ш.Айзенштадт, Г.І.Пракаповіч, М.М.Яфрэменка, І.П.Хрыпуноў, Р.Я.Альфяровіч, У.М.Букштынаў, І.А.Навумовіч, А.М.Архіпаў, А.М.Кабернік. Пачынаючы з лютага 2006 года, калектыў пракуратуры ўзначальвае Вячаслаў Паршук.
Калектыў пракуратуры — сплаў вопыту і адказнасці, што дазваляе якасна і аператыўна забяспечваць выкананне ўскладзеных задач. Складаецца ён з 6 чалавек. Гэта пракурор, яго намеснік Вячаслаў Чучулін, які працуе ў органах пракуратуры з 2001 года, у тым ліку на займаемай пасадзе — з 2009 года, памочнік пракурора Марыя Гашко (у органах пракуратуры з 1993 года, на пасадзе — з 2005 года); а таксама загадчык канцылярыі Алена Малашчанка, ва-дзіцель Іван Лагойка, стаж якога налічвае 29 гадоў, кур’ер-прыбіральшчыца Наталля Вакір.
Дружная работа ўсяго калектыву, высокі прафесіяналізм, працавітасць і ўзаемадапамога дазваляюць на высокім узроўні забяспечваць эфектыўны нагляд за захаваннем заканадаўства на тэрыторыі раёна, садзейнічаюць умацаванню законнасці і правапарадку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян.
Пракуратурай раёна ў сваёй нагляднай дзейнасці за 5 месяцаў года праведзена 17 праверак, па выніках якіх унесена 18 прадстаўленняў, вынесена 36 прадпісанняў, прынесена 14 пратэстаў, афіцыйна папярэджана 58 асоб, да дысцыплінарнай адказнасці па патрабаванні пракурора прыцягнута 10 пасадавых асоб, да адміністрацыйнай — 9, матэрыяльнай — 50 на суму 11628 тыс.рублёў. У інтарэсах дзяржавы, арганізацый, устаноў і грамадзян у суд накіравана 36 іскавых заяў на суму 49580 тыс. рублёў.
Да святкавання юбілею пракуратура раёна падыйшла з дастойнымі паказчыкамі і пазытыўным настроем на далейшую работу.
Марына ГАШКО,памочнік
пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.