Пры высокай ступені гатоўнасці

Грамадзянская абарона з’яўляецца адной з важнейшых функцый дзяржавы, састаўной часткай абароннага будаўніцтва і забеспячэння бяспекі краіны. У апошнія гады, калі ў свеце ўсё часцей адбываюцца стыхійныя бедствы, аварыі, пажары, катастрофы, актуыальнасць дзейнасці сістэмы грамадзянскай абароны набывае асаблівую актуальнасць. Не варта забываць і аб тым, што мы знаходзімся ў акружэнні атамных электрастанцый, аб’ектаў хімічнай прамысловасці, якія таксама ўяўляюць пэўную пагрозу. Таму грамадзянскія фарміраванні — санітарныя звёны і дружыны, аддзяленні пажаратушэння — павінны мець пастаянную высокую ступень гатоўнасці, каб своечасова папярэ-джваць і аказваць дапамогу насельніцтву ў экстрэмальных сітуацыях. Адсюль вынікае і адна з важнейшых задач грамадзянскай абароны — навучанне насель-ніцтва правілам дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі. Для гэтага многае трэба ведаць і ўмець самім.
Праверыць ступень гатоўнасці санітарных звёнаў, дружын і супрацьпажарных грамадзянскіх фарміраванняў да дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях і былі закліканы спаборніцтвы ў рамках традыцыйнага раённага Дня грамадзянскай абароны, які прайшоў на беразе Селіцкага возера.
Удзел у спаборніцтвах прынялі дзесяць каманд устаноў, арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія спрачаліся за першынство на трох асноўных этапах: пажарная эстафета, баявое разгортванне на водападаючай тэхніцы і спаборніцтвы санітарных звёнаў і дружын.
На кожным з этапаў веды і навыкі ўдзельнікаў спаборніцтваў ацэньвалі суддзі — намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Ігар Палякоў, які адказваў за дзеянні санітарных звёнаў і дружын, начальнік каравула РАНС Пётр Лісоўскі — баявое разгортванне на водападаючай тэхніцы, намеснік начальніка РАНС Валянцін Лапцеў — пажарная эстафета.
Праходзілі спаборніцтвы ў паралельным фармаце, і пакуль мужчыны ў поўнай пажарнай амуніцыі дэманстравалі сілу, вынослівасць і мужнасць пры праходжанні камбінаванай эстафеты (а трэба было прабегчы са скручанымі пажарнымі шлангамі па вузенькай эстакадзе, па ходу руху падключыць іх, пераадолець бар’ер і патушыць ачаг узгарання), па трапнасці пры пападанні струменем вады з брансбойта па ўмоўнай цэлі, сандружынніцы змагаліся за званне самых дасведчаных знаўцаў дзеянняў у ачагу паражэння. Ім неабходна было пераадолець пяць асноўных этапаў: на першым правяралася аснашчэнне — наяўнасць санітарных сумак з поўнай спецыяльнай укладкай медыцынскіх сродкаў згодна пераліку, на другім этапе выяўлялася ўменне карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны (процівагазы ці рэспіратары), трэці этап уяўляў сабой камбінаваны ачаг паражэння, чацвёрты — ачаг хімічнага паражэння, а пяты — бактэрыя- лагічнага.
На кожным з этапаў камандам вызначаліся задачы для вырашэння і час. Дзеянні сандружынніц ацэньвалі суддзі з ліку работнікаў райбальніцы і па факту праверкі аснашчэння і карыстання сродкамі індывідуальнай абароны выстаўлялі штрафныя ачкі. Тая каманда, якая набірала найменшую колькасць штрафных ачкоў, і выходзіла ў лідары. Чарговасць праходжання выпрабаванняў вызначалася па жараб’ёўцы.
Высокую ступень гатоўнасці, належныя веды і ўменні прадэманстравала каманда ААТ “Кіраўскае райаграмтэхзабеспячэнне”, якая і стала пераможцай спаборніцтваў на Дні грамадзянскай абароны. На другім месцы сярод сандружынніц — каманда СВК “Калгас “Беларусь”, сярод пажарных аддзяленняў — СВК “Добасна-агра”, трэцяе месца ўпэўнена занялі прадстаўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа.
Дарэчы, пры праходжанні 100-мятровай камбінаванай пажарнай эстафеты ў тройцы лідараў былі каманды РАПТЗ, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага, якая летась перамагла ў спаборніцтвах па грамадянскай абароне, і СВК “Чырвоны баец”. У спаборніцтвах па баявым разгортванні прыстасаванай водападаючай тэхнікі — каманды РАПТЗ, РУП “Жылічы” і Жыліцкага сельгаскаледжа.
Сярод санітарных звёнаў роўных не было прадстаўніцам ліцэя №15, якія прайшлі ўсе этапы спаборніцтваў без штрафных ачкоў, другое месца — у санітарнага звяна ААТ “Кіраўск-Лён”.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Анастасіі АЎСЯНІК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.