У ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва

Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе абвешчаны пастановай калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь №26 ад 7 мая 2012 года, апублікаванай у нумарах газеты “Белорусская нива” за 12 і 13 чэрвеня бягучага года.
Малочна-таварная ферма “Дваранінавічы” СВК “Чыровны баец” — у ліку пераможцаў спаборніцтва сярод малочна-таварных ферм з колькасцю кароў не менш 400 галоў, яе калектыў узнагаро-джваецца ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у суме 7 млн. рублёў.
Філіял РУСПП па племянной справе “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Кіраўскага раёна адзначана ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод раённых племянных станцый і філіялаў дзяржаўных племянных арганізацый і племянных арганізацый з узнагароджваннем ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у суме 5 млн. рублёў.
У ліку пераможцаў спаборніцтва сярод галоўных заатэхнікаў сельгасарганізацый — Яраслаў Міхайлавіч Левін з СВК “Добасна-агра”, сярод галоўных ветэрынарных урачоў — Ігар Анатольевіч Казека з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, сярод заатэхнікаў-селекцыянераў — Ірына Пятроўна Даніленка з СВК “Чырвоны баец”.
Прадстаўнікі калектыву “Чырвонага байца” вылучыліся і ў іншых намінацыях спаборніцтва. Сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем кароў і цёлак — Юлія Уладзіміраўна Пархімчык, сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту — Людміла Мікалаеўна Сарока, сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй 6-месячнага ўзросту — Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка, сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі — Ганна Сяргееўна Аляксеева, сярод аператараў па вырошчванні парасят-ад’ёмышаў — Зоя Раманаўна Лазарава, сярод аператараў па адкорму свіней — Іна Аляксандраўна Палуянава.
У ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва і жывёлаводы СВК “Калгас “Беларусь”: сярод брыгадзіраў малочна-таварных ферм — Марыя Іванаўна Лысянкова, сярод аператараў машыннага даення кароў — Наталля Рыгораўна Карповіч, сярод аператараў па абслугоўванні дойнага статка (даглядчыкаў жывёлы-пастухоў) — Пётр Іванавіч Фядотаў.
Пераможцы ўзнагароджваюца грашовымі прэміямі ў суме 1,5 млн. рублёў кожны.
Шчыра віншуем жывёлаводаў Кіраўшчыны — пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за 2011 год і жадаем далейшай плённай працы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.