Выконваем законы дарог
Не першы год вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Выконваем законы дарог”. Асабліва прыцягвае рабят намінацыя “Падзелка”, у якой штогод яны займаюць прызавыя месцы. Сёлета работа дзевяцікласніцы Дзіяны Клачковай “На пасту” была адзначана ў ліку лепшых на раённым этапе конкурсу, які праводзіўся сумесна з ДАІ РАУС, абласным узроўні, стала пераможцай на заключным, рэспубліканскім этапе.
У Рэспубліканскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу, на якую былі запрошаны Дзіяна Клачкова разам з кіраўніком гуртка “Умелыя рукі” С.В. Шчэрбіч (на здымку). Ва ўрачыстай атмасферы дзяўчынцы быў уручаны Дыплом першай ступені, а ў якасці падарунка — валейбольны мяч.
Варта адзначыць, што Дзіяна з’яўляецца членам атрада “Юны інспектар дарожнага руху” і займаецца ў гуртку “Умелыя рукі”. Гэта вызначыла тэму і тэхніку выканання падзелкі, якую дзяўчынка звязала.
Удзел рабят у падобных конкурсах садзейнічае не толькі творчаму развіццю, але і прававому выхаванню, у прыватнасці, і веданню Правілаў дарожнага руху, што спрыяе зніжэнню дзіцячага дарожнага траўматызму.
Таццяна ВОЛКАВА, намеснік дырэктара
Дабаснянскай СШ па выхаваўчай рабоце,
Аляксандр КАВАЛЁЎ, старшы дзяржаўны інспектар АДАІ РАУС.