З клопатам аб зямлі

Спектр асноўных відаў дзейнасці ААТ “Кіраўсквадгас” застаецца ня-зменным на працягу многіх гадоў. Гэта будаўніцтва меліярацыйных сістэм і падтрыманне ў належным стане раней узведзеных, рэканструкцыя збудаванняў, правядзенне комплексу агратэхнічных мерапрыемстваў у гаспадарках раёна, работы па добраўпарадкаванні.
Дзень меліятарара — даніна павагі гэтай слаўнай прафесіі. Меліярацыя — комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на паляпшэнне агракліматычных, гідралагічных і глебавых умоў земляў. Менавіта выкананнем такіх работ і займаюцца раённыя меліяратары — людзі, аддадзеныя сваёй прафесіі, якія дакладна разумеюць важнасць і значнасць сваёй работы, накіраванай на рацыянальнае выкарыстанне земляў, павышэнне іх урадлівасці, садзейнічанне ўстойлівасці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Меліяратары працуюць заўсёды на адкрытым паветры, у любую пару года і надвор’е, у спякоту і ў холад, пры моцным ветры і ў дождж. Гэта сапраўды прафесія тых, хто любіць прыроду, раслінны свет і тэхніку, фізічна загартаваны.
Найбольш важкі ўклад у гісторыю развіцця меліярацыі ў нашым раёне ўнеслі Э.І. Бялько, які ўзначальваў прадпрыемства больш за 20 гадоў, былыя работнікі, якія таксама адпрацавалі тут па два дзесяткі гадоў і зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку — П.Ц.Багданаў, С.М.Заблоцкі, А.І. Шапоткін, Г.С.Грыневіч, М.С.Мароз, Г.М.Печань, Н.Н.Катлінская, В.Р.Лукашэнка. З ліку ветэранаў працы і сёння працягваюць плённа працаваць у родным калектыве галоўны інжынер Г.М.Ходасава, інжынер Т.Д.Горбаль, вадзіцель А.В.Бараноўскі, машыніст бульдозера І.І.Мурашка, загадчык склада Н.Д.Якімчанка, машыніст аўтакрана Л.А. Капусцін.
Адказна ставяцца да сваёй работы, паказваючы прыклад працавітасці, якаснага выканання даведзеных аб’ёмаў работ трактарыст М.Л.Лукашэнка, машыністы экскаватара І.Р.Кашкоў і У.І.Русецкі, муляр М.П.Капуста, начальнік вытворча-эканамічнага аддзела Н.П.Мельнік.
Работнікі ААТ “Кіраўсквадгас” у цяперашні час працуюць на рэканструкцыі гідратэхнічнага збудавання вадасховішча “Добысна” і рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у п.Жылічы, а ў суседнім Бабруйскім раёне — на ачыстцы і водапаніжэнні ўзроўню р.Бабруйка. Важным і адказным аб’ектам, паколькі ажыццяўляецца ў межах праграмы “Дажынкі-2012”, з’яўляецца “Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы ў РУП “Вучгас БДСГА” (участак Славякі) Горацкага раёна.
На гэтых аб’ектах да канца ліпеня бягучага года неабходна асво- іць 2,7 млрд. рублёў, асво-ены на да- дзены момант 1 млрд.рублёў.
Сярод асноўных задач калектыву ў летні час — падтрыманне ў спраўным стане ме-ліярацыйнай сеткі раёна. З гэтай мэтай пачата абкошванне меліярацыйных каналаў ад пустазелля. Наогул, усе работы стараемся выконваць з адказнасцю, якасна, у тэрмін. Гэта і ёсць культура працы меліяратара, якая заключаецца ў пастаянным павышэнні кваліфікацыі, выкарыстанні сучасных дасягненняў агранаміі, тэхнічна граматным кіраванні машынамі і своечасовым іх тэхнічным абслугоўванні і інш.
Аляксандр СІДАРАЎ, дырэктар
ААТ “Кіраўсквадгас”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.